Tribuna/Тэніс/Блогі/Матчбол/Найбуйнейшыя грошы Сабаленкі ў карʼеры: Аўстралія – рэкорд, US Open і Мадрыд – таксама больш за 1 млн, а пачынала з 68 баксаў

Найбуйнейшыя грошы Сабаленкі ў карʼеры: Аўстралія – рэкорд, US Open і Мадрыд – таксама больш за 1 млн, а пачынала з 68 баксаў

Ужо абышла па заробках Граф і Наўрацілаву.

Блог — Матчбол
Аўтар — KentYara98
28 студзеня, 06:48
1
Найбуйнейшыя грошы Сабаленкі ў карʼеры: Аўстралія – рэкорд, US Open і Мадрыд – таксама больш за 1 млн, а пачынала з 68 баксаў

Жаночы Australian Open 2024 завершаны. У фінале Арына Сабаленка не пакінула шанцаў Чжэн Цыньвэнь, абгуляўшы яе двух сэтах 6:3, 6:2 і абараніўшы тытул, які брала і ў мінулым годзе (тым самым паўтарыла дасягненне Вікторыі Азаранкі).

Да таго ж яшчэ Сабаленка стала толькі пятай тэнісісткай у XXI стагоддзі, якой удалося стаць чэмпіёнкай, не прайграўшы ані сэта – беларуска аддала суперніцам толькі 31 гейм. Раней аналагічнага поспеху дасягалі:

Эшлі Барці (Аўстралія) – 2022 год (30 прайграных геймаў)

Марыя Шарапава (Расія) – 2008 год (32 прайграных гейма)

Ліндсэй Дэвенпорт (ЗША) – 2000 год (38 прайграных геймаў)

Серэна Уільямс (ЗША) – 2017 год (43 прайграных гейма).

За перамогу на турніры Сабаленка зарабіла каля 2,1 мільёнаў долараў. Па афіцыйных звестках WTA, да AO-2024 на рахунку 25-гадовай падпісанткі за рэжым было 20,512,563 долараў прызавых. І ў агульнагістарычнай табліцы яна займала 23-е месца. Новая прыбаўка забяспечыла ёй скачок адразу на пяць радкоў – ззаду застануцца такія чэмпіёнкі, як Ліндсэй Дэвенпорт, Штэфі Граф, Марціна Наўрацілава, Наомі Осака і Жусцін Энен. Праўда, да лідара табліцы - Серэны Уільямс і яе амаль 95 мільёнаў - яшчэ вельмі далёка.

Па выніках AO-2024 Сабаленка атрымае свае рэкордныя прызавыя. Год таму там жа ў Мельбурне беларуская тэнісістка зарабіла крыху зусім менш – пасля перамогі над Аленай Рыбакінай на яе банкаўскі рахунак упала 2,08 мільёна долараў.

На трэцім месцы ў топе беларускі - прызавыя за фінал US Open у мінулым годзе (1,5 мільёна долараў).

Яшчэ 1,1 мільёна долараў прынесла перамога на турніры Mutua Madrid Open-2023, дзе Сабаленка была мацнейшая за Ігу Свёнтак. Больш ні на адным турніры Сабаленка не пераадольвала планку ў 1 мільён долараў.

Паўфінал «Уімбілдона» ў 2023-м прынёс амаль 760 тысяч долараў, а параза ў фінале Вынікова турніру-2022 у амерыканскім Форт-Уэрце згладзілася 750 тысячамі.

У 2019 годзе Сабаленка заваявала трафей у кітайскім Чжухаі, атрымаўшы яшчэ і чэк на 721 тысячу долараў.

Паўфінал US Open-2022 забяспечыў беларуску 705 тысячамі, а годам раней, дайшоўшы да аналагічная стадыі, стала багацейшай на 675 тысяч долараў. Яшчэ 662 тысячы прынёс фінал турніру ў Індыяна-Уэлсе 2023 года.

Мінулагодні паўфінал у Канкуне на Выніковым турніры WTA прынёс Сабаленке 648 тысяч долараў.

Па 630 тысяч падпісантка за рэжым атрымала за паўфіналы Roland Garros у 2023-м і «Уімбілдона» ў 2021-м.

Два паспяховыя фіналы на адкрытым чэмпіянаце Уханя ў 2018-м і ў 2019-м сумарна прынеслі ў скарбонку крыху больш за 1 мільён.

Яшчэ адзін буйны выйгрыш гарантавала перамога на турніры ў Катары ў 2020-м – 605 тысяч долараў.

WTA вядзе падлік прызавых Сабаленкі з 2012 года. Тады 14-гадовая Арына вылецела ў першым кваліфікацыйным раундзе турніру ITF у Мінску і зарабіла ўсяго толькі 68 долараў.

Трэба адзначыць, што ўсе прызавыя тэнісістаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе на сайце WTA, прыводзяцца да выплаты падаткаў. Таксама спартсменкі мусяць самі аплочваць сваіх трэнераў, перасоўванне па свеце і шмат чаго яшчэ.

Іншыя пасты блога

Усе пасты