Tribuna/Фехтаванне/Блогі/Цырк на чэмпіянаце свету па фехтаванні: украінку дыскваліфікавалі за тое, што не паціснула руку расіянцы

Цырк на чэмпіянаце свету па фехтаванні: украінку дыскваліфікавалі за тое, што не паціснула руку расіянцы

Па сеціве гуляюць яе фота з братам-вайскоўцам.

27 ліпеня, 19:28
Цырк на чэмпіянаце свету па фехтаванні: украінку дыскваліфікавалі за тое, што не паціснула руку расіянцы

Украінская фехтавальшчыца Вольга Харлан не без прыгод стартавала на чэмпіянаце свету па фехтаванні ў Мілане. Украінка на старце перамагла расіянку Ганну Смірнову, якая выступае пад нейтральным сцягам - 15:7.

Самае цікавае адбылося пасля завяршэння двубою. Расіянка падышла да Харлана з працягнутай рукой, але Вольга выставіла наперад шаблю і нешта сказала суперніцы.

Згодна з правіламі FIE, «адмова фехтавальшчыка павітаць суперніка, суддзю і гледачоў перад пачаткам двубою або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыя)». Але дакладнага апісання, ці маецца на ўвазе сам поціск рукі, няма. Смірнова падала на Харлан пратэст за «непавагу» і пасля матчу правяла на дарожцы больш за 50 хвілін, нібыты чакаючы, пакуль украінка не перадумае. Але тая не перадумала.

Суддзі спачатку пакінулі перамогу Харлан у сіле - тая магла рыхтавацца да наступнага раўнду, дзе мелася сустрэцца з Ёанай Іліевай з Балгарыі.

Але пазней журналіст Eurosport Марка Аркары паведаміў, што Харлан усё ж дыскваліфікаваная, а яе суперніца Ільева аўтаматычна прайшла далей. Да таго ў адпаведнасці з правіламі FIE украінцы да дыскваліфікацыі пагражала 60-дзённае адхіленне ад усіх стартаў.

Нагадаем, на гэтым чэмпіянаце свету разыгрываюцца ачкі ў сусветны рэйтынг, які вызначае, каму ехаць на Алімпіяду-2024.

Украінская федэрацыя фехтаванне збіраецца абскардзіць пратэст. Але нават у выпадку поспеху гэта не верне Харлан на чэмпіянат свету – спаборніцтвы для яе закончыліся.

А ў сеціве тым часам гуляюць фота пакрыўджанай расіянкі Смірновай. На іх весяліцца з братам-вайскоўцам. Прычым некаторыя элементы вайсковай формы можна пабачыць у яе на галаве.

Фота: Matteo Arnoul/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты