Tribuna/Футбол/Блогі/Пагромы ў Брусэлі пасля матчу паміж Марока і Бельгіяй – так мараканская дыяспара адсвяткавала перамогу

Пагромы ў Брусэлі пасля матчу паміж Марока і Бельгіяй – так мараканская дыяспара адсвяткавала перамогу

Спынілі грамадскі транспарт, ўмяшаліся палітыкі.

28 лістапада 2022, 12:23
Пагромы ў Брусэлі пасля матчу паміж Марока і Бельгіяй – так мараканская дыяспара адсвяткавала перамогу

Зборная Марока сенсацыйна перамагла Бельгію (2:0) у матчы другога тура ЧС-2022, які праходзіць у Катары. Матч прайшоў на стадыёне «Эль-Тумама» у горадзе Доха.

Яшчэ адна нечаканая навіна прыйшла ўжо пасля фінальнага свістка – пра масавыя беспарадкі і пагромы ў Бруселі.

Там менавіта мараканская дыяспара падпальвала смеццевыя бакі і біла машыны.

Паліцыі давялося ўжываць слезацечны газ і вадамёты супраць натоўпу ў цэнтры горада. Прыйшоў загад закрыць некаторыя маршруты грамадскага транспарту. Былі пажары, закідваліся камянямі аўтамабілі.

Раджа Мауан (бельгійская дзяячка мараканскага паходжання) асудзіла гвалт: «Няма апраўдання агрэсіўным паводзінам гэтых «заўзятараў». Сапраўдныя балельшчыкі святкуюць з радасцю і павагай».

Міністр-прэзідэнт урада брусельскага сталічнага рэгіёну напісаў у твітэры: «Нішто не апраўдвае вандалізм гэтых хуліганаў, якія ганьбяць сапраўдных фанатаў. Паліцыя робіць усё магчымае для падтрымання грамадскага ладу».

***

Як бы там ні было, але большасць святкаванняў у Бруселі, праведзеных мараканскай суполкай горада, былі мірнымі.

Мараканская дыяспара ў Бельгіі налічвае каля паўмільёна чалавек.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты