Tribuna/Футбол/Блогі/Чвэрцьфінал Аргенціны і Нідэрландаў – самы эмацыйны матч ЧС-2022. Аргенцінцы кпiлi з сапернікаў, а Месі паслаў аўтара дубля

Чвэрцьфінал Аргенціны і Нідэрландаў – самы эмацыйны матч ЧС-2022. Аргенцінцы кпiлi з сапернікаў, а Месі паслаў аўтара дубля

Шмат агню 🔥

10 снежня 2022, 23:55
Чвэрцьфінал Аргенціны і Нідэрландаў – самы эмацыйны матч ЧС-2022. Аргенцінцы кпiлi з сапернікаў, а Месі паслаў аўтара дубля

Чвэрцьфiналы ЧС-2022 скончаныя, але ж самых эмацыйны матч стадыi (i, пэўна, усяго турнiру) застаецца ў памяцi. Канешне, гаворка пра сутычку Аргенцiны i Нiдэрландаў.

Градус паядынку падняўся, калі напрыканцы 90 хвiлiн Парэдэс ударыў мячом па лаве запасных зборнай Нідэрландаў. Тады пачалася штурханіна прама на полі.

Арбітр матча Матэу Лаос паказаў жоўтыя карткi 15 розным гульцам – гэта рэкордны паказчык у гісторыі чэмпіянатаў свету.

Спіс тых, хто атрымаў папярэджанне: Цімбер, Акунья, Рамэра, Вегарст, Дэпай, Лісандра, Бергейс, Парэдэс, Месі, Атамендзі, Бергвейн, Манцьель, Пецэла, Думфрыс, Ланг.

Цікава, што працай іспанскага рэферы былі незадаволеныя ўсе – Месі паказаў гэта яшчэ пасля другога гола Вегарста прама на полі. Ох, гэты погляд 🥶

А пасля матчу сказаў наступнае: «ФІФА не павінна прызначаць арбітра, які не адпавядае ўзроўню».

Аргенцінскі галкіпер Марцінес таксама распавёў пра Лаоса: «Дадаў 10 хвілін. Хацеў, каб Аргенціна згуляла ўнічыю».

Матч скончыўся ў серыi пенальці, дзе таксама было горача. Гульцы зборнай Нідэрландаў перад вырашальным пенальці Аргенціны, які прабіваў Лаўтара Марцінес, спрабавалі справакаваць футбаліста. А пасля таго, як ён забiў, аргенцінцы адказалi сапернiкам, раздражнiўшы iх.

Да галкіпера зборнай Аргенціны пасля серыі пенальці падбег толькі Месі. Сапраўдны капітан.

А потым Леа, якi свой гол у асноўны час святкаваў проста перад трэнерскім штабам нідэрландцаў, пасля матчу вырашыў падысці і штосьці сказаць Луі ван Галу. У каментарыi пасля Месi выказаўся ў рэчышчы, што ван Гал занадта гаваркi быў перад матчам.

Эмоцыі ў Леа не цішэлі і пасля паядынку. У флэшзоне Месі пабачыў нападаючага зборнай Нідэрландаў Ваўта Вегарста, якi сваiм дублем спас гульню ў асноўны час. «Прывiтаў» сапернiка, якi на полi лез у розныя канфлiкты, Месi так: «На што глядзіш, ідыёт? На што ты глядзіш, дурань? Давай ідзі, дурань, давай ідзі». Вiдэа апублiкаваў Серхiа Агуэра i падпiсаў: «Калі глядзяць на тваю дзяўчыну».

Але ж у нас ёсць свая версiя, што казаў Месi (цi на месцы алды?)

Адзін з самых шчырых момантаў вечара – слёзы Лісандра Марцінеса ў флэшзоне. Так выглядае шчасце 🙌

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты