Tribuna/Футбол/Блогі/Зіеш быў за крок ад пераходу ў «ПСЖ», але арэнда сарвалася. «Чэлсі» тройчы адправіў няправільныя дакументы

Зіеш быў за крок ад пераходу ў «ПСЖ», але арэнда сарвалася. «Чэлсі» тройчы адправіў няправільныя дакументы

Парыжане абураныя.

1 лютага 2023, 18:47
Зіеш быў за крок ад пераходу ў «ПСЖ», але арэнда сарвалася. «Чэлсі» тройчы адправіў няправільныя дакументы

«Чэлсі» трымаў інтрыгу да канца апошняга дня трансфернага акна адразу ў двух сюжэтных лініях. І калі Энца Фернандэс усё ж стаў гульцом «сініх», то з арэндай Хакіма Зіеша ў «ПСЖ» не склалася.

Мараканцам цікавілася шмат клубаў – ад «Ньюкасла» да «Эвертана», але ў апошні дзень выкрышталізавалася адна прапанова – арэнда ў «ПСЖ».

Таймлайн падзей: за гадзіну да закрыцця акна ўсе былі ўпэўненыя, што трансфер адбудзецца

Вось як гэта ўсё адбывалася (час беларускі, канец акна ў абедзвюх краінах – 02:00).

30 студзеня

23:01: L'equipe паведаміў, «ПСЖ» цікавіцца Зіешам. Перамовы з «Чэлсі» прасоўваюцца хутка.

23:35: журналіст Санці Аўна назваў пагадненне аб арэндзе Зіеша «амаль завершаным».

23:41: Фабрыцыа Рамана паведаміў, што Зіеш атрымаў ад кіраўніцтва «Чэлсі» «зялёнае святло» на пераход.

31 студзеня

0:16: першыя паведамленні, што Зіеш прыбыў у Парыж.

11:39: новыя дэталі ад Санці Аўны. Зіеш праходзіць медагляд у «ПСЖ», а клубы, аказваецца, яшчэ не дамовіліся – «Чэлсі» толькі даў дазвол Хакіму прайсці медагляд на ўсялякі выпадак.

15:29: пра Зіеша пытаюцца ў Крыстафа Гальцье на прэс-канферэнцыі. Адказ: «Клуб працуе над падпісаннем, але зараз ён яшчэ гулец «Чэлсі».

19:20: Зіеш прайшоў медагляд (Санці Аўна).

20:25: Lʼequipe паведаміў, што Зіеш спрабуе пераканаць «Чэлсі» адпусціць яго.

1 лютага

0:51-1:06: галоўныя трансферныя інсайдары, Дэвід Орнштэйн і Фабрыцыа Рамана, паведамляюць аб дамоўленасці паміж клубамі. Другі дае сваё класічнае » Here we go!«- пасля такога пагаднення звычайна не зрываюцца.

02:13: Lʼequipe паведаміў, што здзелка сарвалася.

Дэталі: дакументы не паспелі зарэгістраваць своечасова – «ПСЖ» спрабуе аспрэчыць

Прычына зрыву трансферу банальная для апошняга дня – не паспелі зарэгістраваць пераход своечасова.

Гэта не выпадкова – «Чэлсі» свядома зацягваў трансфер. А па дадзеных журналіста Бруна Саламона з парыжскага радыё, «сінія» тройчы (!) даслалі няправільныя дакументы.

«ПСЖ» гэта абурыла – падалі апеляцыю да кіраўніцтва лігі, каб усё ж зарэгістраваць трансфер Зіеша. Аднак камісія адхіліла просьбу парыжан і не зарэгістравала трансфер.

Сам Зіеш тым часам затрымаўся ў офісе «ПСЖ» і не разумее, куды рухацца далей.

Фота: REUTERS/Tony Obrien

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты