Tribuna/Футбол/Блогі/Галоўныя юныя адкрыцці сезона ў топ-клубах: працавіты Байчэціч, улюбёнец Пепа Льюіс і іншыя

Галоўныя юныя адкрыцці сезона ў топ-клубах: працавіты Байчэціч, улюбёнец Пепа Льюіс і іншыя

Будучыня.

9 сакавіка 2023, 04:21
Галоўныя юныя адкрыцці сезона ў топ-клубах: працавіты Байчэціч, улюбёнец Пепа Льюіс і іншыя

Сезон-2022/23 падарыў не адзін шанец маладым гульцам. Хтосьці вырваўся праз крызіс у клубе, хтосьці дарос да пэўнага ўзроўню, а ў кагосьці проста трэнер Пеп Гвардыёла. Мы спецыяльна не будзем казаць пра тых, хто атрымаў свае выхады на поле выпадкова (як Льюіс Гол у «Чэлсі» праз перабор траўм) ці хто ўжо не першы сезон навідавоку (прабачце, але Джуд Белінгем - не адкрыццё). Усіх астатніх - фіксуем і знаёмімся, калі не пазнаёміліся раней.

Правы вінгер «Барусіі» стаў адным з адкрыццяў летняга Еўра U-19 і ў гэтым сезоне ўжо па-сапраўднаму трапіў у асноўную абойму каманды. Так, пакуль толькі тры выхады ў аснове ў чэмпіянаце за сезон, аднак значную частку першай паловы сезона ён прапусціў праз траўму пляча. 3+1 у 12 матчах лігі – вельмі нядрэнна.

Стэфан Байчэціч, «Ліверпуль»

Найлепшы падарунак для маладых - крызіс у клубе і тэрміновая патрэба новых асоб. Так, на гэты сезон яго ўжо планавалі выкарыстаць у абойме – дэбютаваў за каманду ў тых жа 9:0 з «Борнмутам» у жніўні. Аднак урэшце давялося выпускаць яго часцей - канкурэнты правальваліся раз за разам, і Байчэціч атрымаў месца ў аснове ўжо ў лістападзе. Сваёй працавітасцю малады гулец ужо заслужыў любоў заўзятараў (выйграў узнагароду футбаліста студзеня ў клубе), новы кантракт і рэгулярныя выхады ў аснове пасля новага года (ужо 8), у тым ліку і ў плэй-оф ЛЧ з «Рэалам».

Алекс Бальдэ,«Барселона»

Яшчэ ў мінулым сезоне Алекс Бальдэ правёў аж 187 хвілін у чэмпіянаце. У гэтым сезоне ў левага абаронцы - 2027 хвілін. Больш, чым у любога іншага флангавага абаронцы каманды. Так, ён не настолькі хайповый (пакуль), але ўжо стаў важным гульцом. 4 асіста - вельмі добры бонус да таго. Пабла Барыяс, «Атлетыка»

У 2017-м Барыяс перабраўся з Акадэміі «Рэала» да прынцыповага суперніка - зараз ужо яго, мабыць, можна лічыць і выхаванцам "матраснікаў". 19-гадовы паўабаронца з 2023-га канчаткова стаў часткай асноўнага складу «Атлетыка», ужо мае ў актыве 14 матчаў, з якіх 7 у асноўным складзе.

Галоўнага таленту «МЮ» проста зараз заўважылі яшчэ ў мінулым сезоне, калі Ральф Рангнік пачаў яго падпускаць у канцы сезона да асноўнай абойме. Сёлета вінгер ужо пачаў рабіць свой унёсак у яркія перформансы «МЮ»: забіў пераможныя галы «Сасьедаду» і «Фулхэму», аддаў пераможны асіст супраць «МанСіці» і ўвогуле заваяваў любоў заўзятараў сваёй гульнёй. Зрэшты, не толькі заўзятараў - Ліянэля Скалоні таксама: Гарнача ўжо выклікалі на сакавіцкія матчы зборнай Аргенціны.

Расмус Хэйлунд, «Аталанта»

З аўстрыйскага «Штурма» таленавіты датчанін паехаў да Гасперыні і стаў адным з набліжаных да старту гульцоў: 23 матчы, 7 галоў, 2 асісты. Уорэн Заір-Эмеры, «ПСЖ»

Яшчэ нядаўна словазлучэнне Заір-Эмер азначала спалучэнне даўняй назвы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і самага паспяховага трэнера ў Ліге Еўропы. Цяпер гэта самы малады гулец у асноўным складзе матчу плэй-оф ЛЧ у гісторыі і самы малады гулец у старце ПСЖ у гісторыі. Цэнтральны паўабаронца ўжо правёў 18 матчаў гэтага сезону (з якіх у 5 выходзіў у аснове) і нават паспеў адзначыцца двума галамі. Саэль Кумбедзі, «Ліён»

17-гадовы правы абаронца таксама скарыстаўся магчымасцю: «Ліён» праводзіць чарговы паршывы сезон, камандзе тэрмінова патрэбна была свежая кроў. Вось таму па аднаўленні чэмпіянату Кумбедзі правёў 6 поўных матчаў з 11 - нядрэнны паказчык для яго ўзросту.

Рыка Льюіс, «Ман Сіці»

Самая эпічная гісторыя гэтага сезону з усіх магчымых: Пеп Гвардыёла пасля ЧС перабудаваў гульню каманды так, што 18-гадовы англічанін стаў галоўнай опцыяй на правым флангу абароны - і перад Уокерам, і перад Кансэлу (якога наогул пазбавіліся). Пагаворваюць, што ён наогул улюбёнец іспанскага трэнера, але дакладна можна сказаць, што Льюіс ужо стаў для трэнера важным гульцом. А свой адзіны гол забіў яшчэ да таго - «Севільі» ў ЛЧ у матчы, які ўжо не меў ніякага турнірнага значэння. Маціс Тэль, «Баварыя»

Пра гэта французе вы ўжо чулі раней - яшчэ б, «Баварыя» заплаціла 20 млн еўра за 17-гадовага футбаліста «Рэна» з 49 хвілінамі ў Лізе 1. Пакуль здаецца, што грошы выдаткаваныя хутчэй справядліва: 19 матчаў і 5 галоў ва ўсіх турнірах, хоць і толькі два выхады ў аснове – супраць «Вікторыі» Кёльн у першым раўндзе Кубка і супраць «Штутгарта». Але нават гэта ўжо даказвае, што Тэль можа быць карысным камандзе.

Фота: Markus Fischer, Andrew Yates, Mutsu Kawamori, Giuseppe Maffia, Revierfoto, Panoramic, Mark Cosgrove, Frank Hoermann/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты