Tribuna/Футбол/Блогі/Новая форма «Чэлсі» – без тытульнага спонсара: перашкодзiлi АПЛ i фанаты

Новая форма «Чэлсі» – без тытульнага спонсара: перашкодзiлi АПЛ i фанаты

Былы партнёр адмовіўся.

12 ліпеня, 13:10
Новая форма «Чэлсі» – без тытульнага спонсара: перашкодзiлi АПЛ i фанаты

Лонданскі «Чэлсі» 10 ліпеня прадставіў сваю новую форму – пад лозунгам «It's a 90s thing» з адсылкай да формы сезона 1997/98.

У формы ёсць адна прыкметная для футбольнага гранда дэталь – адсутнічае тытульны спонсар. Як так адбылося?

Пагадненне з Three скончылася – новае не падпісалі з-за Абрамовіча і фанатаў

Папярэднім тытульным спонсарам «Чэлсі» на форме была тэлекамунікацыйная кампанія Three. Аднак пагадненне з ёй скончылася гэтым летам.

Як піша The Athletic, верагоднасць таго, што кампанія падоўжыць пагадненне, была вельмі нізкай. Усё з-за таго, што пасля пачатку вайны Расіі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi Three прыпыніла супрацоўніцтва з «Чэлсі» і аднавіла яго толькі пасля таго, як расіянін Раман Абрамовіч прадаў клуб амерыканцу Тоду Боэлі. Фанаты клуба адрэагавалі на паводзiны кампаніі негатыўна, а ёй, у сваю чаргу, гэта не спадабалася.

Дамову з Paramount Plus заблакавала АПЛ

Лонданцы былі блізкія да таго, каб заключыць партнёрскую дамову з Paramount Plus, стрымінгавым сэрвісам з ЗША. У свеце спорту ён вядомы перш за ўсё каналамі CBS Sports – у прыватнасці, іх лігачэмпіёнаўскімі студыямі.

Аднак АПЛ не дазволіла гэтаму адбыцца з-за партнёрства лігі з іншымі медыякампаніямі-транслятарамі. Каналы Paramount – канкурэнты NBC Sports, транслятара лігі ў ЗША.

Супраць спонсара «Эвертана» выступілі фанаты – у кампаніі сумнеўная рэпутацыя

Пасля гэтага «Чэлсі» вёў перамовы з бетынгавай кампаніяй Stake – той, якая цяпер размяшчаецца на форме «Эвертана».

Аднак яшчэ ў чэрвені траст фанатаў «Чэлсі» правёў апытанне i абвясцiў, што больш за 77% заўзятараў клуба супраць таго, каб анлайн-казіно ці букмекеры былі асноўнымі спонсарамі на форме. У вынiку перамовы з Stake спыніліся. Траст пасля заявiў, што «гэта зноў паказвае, што заўзятары могуць сур'ёзна ўплываць на сітуацыю».

У Stake ёсць свае праблемы. Кампанія ліцэнзаваная ў Вялікабрытаніі як букмекер, хоць на самой справе працуе як «крыптаказіно». Больш за тое, асноўная версія сайта недаступная ў Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі – краіне, адкуль кампанія родам.

Фота: «Челсі», Shaun Boggust, Craig Thomas/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты