Tribuna/Футбол/Блогі/Хто больш за ўсіх змяніў клубаў у Вышэйшай лізе. Ёсць форвард, які гуляў у дзесяці камандах

Хто больш за ўсіх змяніў клубаў у Вышэйшай лізе. Ёсць форвард, які гуляў у дзесяці камандах

Аўтар — Sam_Na_Sam
19 студзеня, 00:11
Хто больш за ўсіх змяніў клубаў у Вышэйшай лізе. Ёсць форвард, які гуляў у дзесяці камандах

Не так даўно стала вядома пра пераход 24-гадовага Уладзіміра Мядзведзя ў 12-ы па ліку клуб. Выпадак унікальны. Але ні ў адным з месцаў хлопец не быў іграком асноўнага складу. Агулам у яго менш за 200 хвілін у Вышэйшай лізе. Мы ж звернем увагу на тых, хто большую частку кар'еры правеў ў Беларусі, і ў межах краіны мяняў каманды як пальчаткі.

This page contains the following errors:error on line 1 at column 981: Opening and ending tag mismatch: br line 1 and div Below is a rendering of the page up to the first error.8 клубаўНа трэцяй прыступцы аж 13 чалавек. У актыве кожнага з іх па восем клубаў беларускай эліты. Паўлу Рыбаку для гэтага спатрэбілася 19 сезонаў – больш за ўсіх. Крыху меньш, але таксама шмат, доўжыліся карьеры Сяргея Канцавога, Аляксея Панкаўца, Барыса Панкратава і Аляксандра Быліны. Усе яны калі і ад'язджалі з Беларуси, то хутка вярталіся. Чаго нельга сказаць пра Міхаіла Афанасьева, які мае больш за сотню матчаў у якасці легіянера. Валерый Тарасенка і Дзмітрый Чалей да сівізны не дагулялі, але таксама маюць па восем запісаў у працоўнай кніжцы. Столькі ж у Ігара Ясінскага і Валерыя Каршакевіча. Яны працягваюць гуляць, але ўжо не на самым высокім узроўні.А вось Эдуард Жаўнераў цалкам можа абнавіць свой паказчык. Калі застанецца ў Дзяржынску. Добрыя шанцы падняцца ў гэтым рэйтынгу вышэй таксама ў брамніка Арцема Сарокі з «Арсенала» і паўабаранцы Аляксандра Джыгера

This page contains the following errors:error on line 1 at column 469: Opening and ending tag mismatch: br line 1 and div Below is a rendering of the page up to the first error.9 клубаўНа другім месцы нашага спісу ўжо не так цесна. Тут толькі трое. І калі Ігар Варанкоў і Раман Волкаў свае футбольныя гастролі скончылі, то Канстанціну Рудзянку

This page contains the following errors:error on line 1 at column 417: Opening and ending tag mismatch: br line 1 and div Below is a rendering of the page up to the first error.10 клубаўІ нарэшце лідар рэйтынгу качэўнікаў «вышкі» – Вадзім Дземідовіч. Форвард з Брэста, што называецца, выбіў дзясятку.Загінайце пальцы: «Дынама-Брэст», «Неман», «Гомель», «Тарпеда-БелАЗ», «Белшына», «Нафтан», «Дынама-Минск», «Минск», «Тарпеда-Минск» і «Днепр». У суме 265 матчаў і 50 галоў у эліце. Не так ужо і дрэнна для гульца, які не затрымліваўся ні на адным месцы.

Цікава, ці паб'е хто-небудзь рэкорд Дземідовіча? Дарэчы, у топ-5 чэмпіянатах лідарам па гульнях за клубы вышэйшай лігі з'яўляецца італьянец Нікола Амаруза, які выступаў ў 13 клубах Серыі А. У тым ліку ў «Ювентусе».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты