Tribuna/Гандбол/Блогі/Гол Вайлупава трапіў у пяцёрку самых прыгожых у матчах у адказ 1/8 ЛЧ. Сам перахапіў і кінуў па-піжонску з-за спіны

Гол Вайлупава трапіў у пяцёрку самых прыгожых у матчах у адказ 1/8 ЛЧ. Сам перахапіў і кінуў па-піжонску з-за спіны

Ух!

Аўтар — Sam_Na_Sam
8 красавіка, 13:00
Гол Вайлупава трапіў у пяцёрку самых прыгожых у матчах у адказ 1/8 ЛЧ. Сам перахапіў і кінуў па-піжонску з-за спіны

«Веспрэм» Мікіты Вайлупава паспяхова прайшоў у чвэрцьфінал гандбольнай Лігі Чэмпіёнаў. Сам беларус у матчах супраць «Сегеда» быў адным з найлепшых. Пра гэта гавораць ажно 15 мячоў правага крайняга. Часцей за ўсё ён закідваў з кута, але былі і фірмовыя звышгукавыя адрывы. Як, напрыклад, той, што ў выніку патрапіў у топ-5 самых прыгожых на мінулым тыдні. Вайлупаў дэзарыентаваў суперніка, сам перахапіў, памчаўся да чужых варот і кінуў пасля замаху за спіной. Атрымалася па-піжонску, але камфортны лік гульню на публіку цалкам дапускаў. Прапануем паглядзець гол Мікіты і яго канкурэнтаў.

У чвэрцьфінале «Веспрэм» будзе біцца з «Ольбаргам». І там ужо наўрад ці будзе магчымасць паказваць падобныя фокусы. Супернік занадта сур'ёзны.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты