Tribuna/Футбол/Блогі/Калі не футбол, то змешаныя адзінаборствы. Бачароў з «Урала» згуляў у квіз са сваёй жонкай

Калі не футбол, то змешаныя адзінаборствы. Бачароў з «Урала» згуляў у квіз са сваёй жонкай

Сямейнае супрацьстаянне

Аўтар — Sam_Na_Sam
27 лютага, 16:52
Калі не футбол, то змешаныя адзінаборствы. Бачароў з «Урала» згуляў у квіз са сваёй жонкай

Героем чарговага квіза ад футбольнага клуба «Урал» стаў беларус Валерый Бачароў . Як і іншыя гульцы, навічок удзельнічаў у ім са сваёй другой палоўкай – жонкай Палінай. У якасці гледача была і дачка Кацярына. Першым пытанні задаваў футбаліст. І так склалася, што у асноўным сам жа на іх адказваў. Так мы даведаліся, што Валерый любіць біг-мак, піцу, змешаныя адзінаборствы і бавіць час з блізкімі, і не любіць, калі нешта ідзе не па плане. Затым прыйшла чарга агучваць пытанні каханай Валерыя. Высветлілася, што жылі яны на адной вуліцы, зблізіліся дзякуючы хатняй шаурме (вельмі спадабалася юнаку), а сама Паліна аддае перавагу больш карысным салатам і часцей глядзіць серыялы, чым фільмы. Дарэчы, нумар тэлефона сваёй жонкі Бачароў ведае добра. А вось з агульнай песняй парачка вызначылася не адразу. Карацей кажучы, не меламаны.

Звяртае на сябе ўвагу, што ў некалькіх месцах на відэа знікае гук. Цікава, гэта тэхнічны момант ці ўдзельнікі квіза выпадкова казалі нешта не для вялікай аўдыторыі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты