Tribuna/Гандбол/Блогі/У Кельцах пасхальную ежу асвяцілі непасрэдна на гандбольнай пляцоўцы

У Кельцах пасхальную ежу асвяцілі непасрэдна на гандбольнай пляцоўцы

А яйкі пафарбавалі ў клубныя колеры.

Аўтар — Sam_Na_Sam
2 красавіка, 10:59
У Кельцах пасхальную ежу асвяцілі непасрэдна на гандбольнай пляцоўцы

Свой чарговы матч чэмпіянату Польшчы «Кельцы» праводзілі на хатняй арэне. Многія заўзатары прыйшлі на гульню загадзя. Не, не для таго, каб паглядзець на размінку любімчыкаў, сярод якіх беларус Арцём Каралёк. Дакладней, не толькі для гэтага. Справа ў тым, што ў нядзелю католікі святкавалі Вялікдзень. А напярэдадні свята прынята асвячаць яйкі і іншую велікодную ежу. Звычайна гэта робяць у касцёле. Але ў Кельцах вырашылі, што Хала Легіёнаў таксама падыдыходзіць, і запрасілі ксянза, які з радасцю асвяціў усе 67 кошыкаў, якія прынеслі на пляцоўку заўзятары. А яйкі ў асноўным былі ў клубных, жоўта-сініх, колерах. Прыгажосць!

Здаецца, ад гэтай ідэі былі ў захапленні ўсе. Асабліва дзеці, якіх сярод польскіх аматараў гандбола вельмі шмат. Магчыма, што гэтая ініцыятыва стане прыгожай клубнай традыцыяй, якая яшчэ больш зблізіць спорт і касцёл.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты