Tribuna/Футбол/Блогі/Новую форму «Базеля» прэзентавалі гульцы каманды з ментальнымі і фізічнымі асаблівасцямі са структуры клуба
Фота

Новую форму «Базеля» прэзентавалі гульцы каманды з ментальнымі і фізічнымі асаблівасцямі са структуры клуба

Максімальны рэспект 👏🏻

Аўтар — Alex Zagorski
17 ліпеня, 15:20
Новую форму «Базеля» прэзентавалі гульцы каманды з ментальнымі і фізічнымі асаблівасцямі са структуры клуба

16 ліпеня «Базель» прэзентаваў форму на сезон-2023/24. У прэзентацыі ўзялі ўдзел футбалісты каманды FCB-DreamTeam са структуры швейцарскага клуба – там гуляюць людзі з ментальнымі і фізічнымі асаблівасцямі.

FCB-DreamTeam быў заснаваны больш за 20 гадоў таму – у 1997 годзе. Праект існуе дзеля таго, каб даць людзям з асаблівасцямі магчымасць гуляць у футбол. На дадзены момант у структуру «Каманды мары» ўваходзяць 4 склады (прыкладна 70 чалавек), якія штотыдзень удзельнічаюць у спаборніцтвах і спецыяльных трэніровках з зоркамі «Базеля», напрыклад, футбалісткай жаночай каманды Элізабэт Майр і гульцом асновы швейцарцаў Таўлянтам Джака.

Максімальная павага «Базелю» за інклюзіўнасць ❤️

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты