Tribuna/Футбол/Блогі/Клаўдзіа Раньеры расплакаўся пасля матча, у якім захаваў для «Кальяры» прапіску ў Серыі А

Клаўдзіа Раньеры расплакаўся пасля матча, у якім захаваў для «Кальяры» прапіску ў Серыі А

Не стрымліваў эмоцый.

20 траўня, 19:16
Клаўдзіа Раньеры расплакаўся пасля матча, у якім захаваў для «Кальяры» прапіску ў Серыі А

Клаўдзіа Раньеры дапамог захаваць прапіску «Кальяры» перамогай у матчы 37-га тура супраць «Сасуола» (2:0). Легендарны трэнер вывеў клуб у Серыю А ў мінулым сезоне, цяпер і змог пакінуць у італьянскай вышцы.

Трэнер не стаў стрымліваць эмоцыі пасля перамогі. Гульцы адразу ж пабеглі святкаваць да Раньеры, аблівалі яго вадой.

А пазней Клаўдзіа расплакаўся ад шчасця.

Таксама на пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер згадаў словы легенды «Кальяры» Джыджы Рывы, які памёр студзені 2024 года: «Я памятаю, як Джыджы Рыва патэлефанаваў мне і сказаў: скажы хлопцам, што ў іх няма фанатаў, а цэлы востраў, які іх падштурхне. Я паўтарыў гэтыя словы сёння».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты