Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»

У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»

Пытанне вырашыла федэрацыя

Аўтар — Замір Закіеў
22 верасня, 18:24
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»

На Алімпійскіх гульнях у 2021 годзе адной з самых запамінальных асоб стала Крысціна Ціманоўская. Яе крытыка ў бок спартыўнага кіраўніцтва (беларуску спрабавалі паставіць на няпрофільную эстафету 4х400 м), далейшы ціск на атлетку з боку трэнераў і спроба прымусовага вывазу яе з Токіа скончыліся тым, што яна эмігравала ў Еўропу і паказала міжнароднай супольнасці тое, чым на сам рэч з'яўляецца кіраўніцтва беларускай лёгкай атлетыкі і Беларусі ў цэлым.

Такія дзеянні асудзіла прарэжымная скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова: «Гэта вельмі сорамна для спартсменкі такога ўзроўню, для спартсменкі нашай нацыянальнай каманды, якая абараняе гонар сцяга, гонар краіны, трапіць у такую сітуацыю. На жаль, мы ўсе вельмі засмучаныя. Я неаднаразова назірала за ёй і адчула на сабе той негатыў, які выліваўся ў мой адрас і не толькі. Многія спартсмены гэта пацвердзяць».

Да гэтага ж спартсменкі шмат разоў перасякаліся. І не толькі на лёгкаатлетычных пляцоўках. У лістападзе 2020 года спартсменкі пачалі сварку ў сацыяльных сетках праз канфлікт у трэнажорным зале.

– Быў кавід. Я працавала ў зале з кліентам, – кажа Ціманоўская. А яна [Мірончык-Іванова] прыйшла рабіць нейкую здымку. Тады былі абмежаванні, і кліент зрабіў заўвагу, што ўся здымачная група была без масак. Мірончык павярнулася на мяне і пачала крычаць: «Ды што зноў гэтай Ціманоўскай не падабаецца?» Хоць я была ў масцы і проста стаяла. Увогуле, яна напісала ў сацсетках, што была на здымках і я ёй пазайздросціла – тыпу яе здымаюць, а мяне не.

Гэта быў якраз той перыяд, калі яна рэгулярна па начах посціла сваё аголенае цела. Так што адказала ёй, што для таго, каб быць папулярнай, мне хаця б не трэба выстаўляць свой голы азадак у інтэрнэт. І яна падала на мяне ў суд!

Як успамінае Ціманоўская, на пасяджэнні суддзя адкрыта смяялася, калі чытала заяву. Там Мірончык-Іванова адзначыла: «Яна напісала, што я выстаўляю ў інтэрнэт азадак. А ў мяне не азадак, а ягадзічная мышца!»

У выніку ўсё тады скончылася мірна. Атлетак выклікалі да так званага міністра спорту, дзе патрабавалі разабрацца. Прарэжымная скакуха хацела ад Ціманоўскай 250 долараў. Гэтыя грошы апошняй дала федэрацыя, а Ціманоўская ўжо перадала Мірончык-Івановай.

У сакавіку 2021 года спартсменкі разам запісалі відэа, дзе заявілі пра перамір'е. Але скончылася яно даволі хутка – на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты