Tribuna/Футбол/Блогі/За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя

За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя

Відэа на 3 млн праглядаў.

Аўтар — Замір Закіеў
9 кастрычніка, 19:04
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя

Пасля сямі тураў бундэслігі на першым месцы ў табліцы ідзе леверкузенскі «Баер», на яго рахунку шэсць перамог і адна нічыя (з «Баварыяй»). Сацыяльныя сеткі клуба таксама на вышыні. Дзякуючы арыгінальным падыходам у TikTok каманда мае два мільёны падпісчыкаў.

Адзін з забаўляльных фарматаў – адгадванне сцягоў. Нядаўні такі ролік сабраў 3,1 мільёна праглядаў і па гэтым паказчыку стаў другім за апошнія пяць месяцаў. У відэа футбалісты Натан Тэла і Джэрэмі Фрымпонг спрабуюць дакладна назваць як мага больш краiн па сцягах. За памылку ці адсутнасць адказу гулец атрымлiваў па галаве (праўда, падушкай).

Гульцы лёгка назвалі, напрыклад, сцяг Украіны. Але далей былi праблемы: спартсмены не ведалі сцягоў Кірыбаці, Дамініканскай рэспублікі (у роліку Тэлу памылкова выбачылi, хаця ён назваў Панаму), Эстоніі, Люксембурга, Паўночнай Македоніі – i да кучы лукашэнкаўскай Беларусі. На чырвона-зялёнай выяве Тэлу змаўчаў, а Фрымпонг тут жа ўлупiў па галаве таварышу.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты