Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Толькi гляньце, у чым рэжымная поп-скакуха ўгледзела «стужку ЛГБТ» – i нават правяла «абразанне» з-за такiх мрой

Толькi гляньце, у чым рэжымная поп-скакуха ўгледзела «стужку ЛГБТ» – i нават правяла «абразанне» з-за такiх мрой

Нешта асаблiва дзiўнае ад Мiрончык-Iвановай.

Аўтар — KentYara98
22 снежня, 23:30
1
Толькi гляньце, у чым рэжымная поп-скакуха ўгледзела «стужку ЛГБТ» – i нават правяла «абразанне» з-за такiх мрой

Заўзятая фанатка беларускага рэжыму Анастасія Мірончык-Іванова схадзіла на чарговае прапагандыстскае інтэрв'ю. Пытаннi ёй задаваў спецыялiст у сваёй сферы – кiраўнiк «другога» телевiзiйнага дзяржканала Марат Маркаў, які вядомы размовамi на камеру з тымi, чыя дабраахвотнасць ўдзелу выклікае вялiкiя сумневы.

У інтэрвʼю Мірончык-Іванова чарговы раз расхвалiла рэжым i нават запэўнiла, што гатова пайсцi на рэальную вайну, калi так загадае яе «галоўнакамандуючы» Лукашэнка. Праўда, поп-скакуха апiсала сваю прагу вельмi цiкава – маўляў, выканае «любую задачу – ці то ў інфармацыйнай сферы, ці то ў тыле». На перадавую, нягледзячы на наяўнасць «афіцэрскага» звання, лёгкаатлетка ісці яўна не жадае. Але ж кажа, што марыць пра кар'еру ў рэжымным войску яе сын, якога яна з дзяцiнства аддала да людажэраў з пагонамi.

А вось рашэнне МАК па допуску спартсменаў з Беларусі да Алімпійскіх гульняў Мірончык-Івановай не спадабалася. Яна заявіла, што без забароненай камiтэтам дзяржсiмволiкi ехаць на АГ нельга – i сама б нiбыта адмовілася б «нават на піку формы». Але ж, канешне, лёгка пра гэта гаварыць ва ўмоўным ладзе. У цяперашнiя часы поп-скакуха не трапляе на АГ зусiм не з-за сваей пазiцыi, а з-за банальнай адсутнасцi рэзультатаў. У гэтым сезоне найлепшы вынік рэжымнiцы – 6,73 метра на лiпеньскiм Кубку Беларусі, тады як квалiфiкацыйны нарматыў на Гульні складае 6,86 метра.

Лёгкаатлетка таксама расказала, што, на яе думку, у спорце трэба ўвесці секс-кантроль – абавязковую праверку палавых прыкмет у жанчын, каб, крый Божа, у спорт не прарвалiся трансгендэры. Ды і ў цэлым пра прадстаўнікоў ЛГБТ Мірончык-Іванова думае з нейкай дзiўнай частатой, прычым добра памятае нейкiя даўнiя перасячэннi. Напрыклад, яна паскардзiлася, што на адным з этапаў Брыльянтавай лігі (дзе поп-скакуха ўжо амаль два гады не выступае з-за мiжнароднага бана) было чамусьцi шмат ЛГБТ-сцягоў.

– Каля будынка адміністрацыі ўсё было ўпрыгожана ў ЛГБТ-сцяжках, у тым ліку і ветрадуй. Мне было не вельмі прыемна. Ніхто ў нас не пытаўся, ці трэба яго ўстанаўліваць. Гэта было канкрэтна навязванне, – заявiла Мiрончык-Iванова, яскравая прадстаўнiца сiстэмы, якая навязвае ўсiм навокал чырвона-зялёныя сцягi, караючы тых, каму не падабаецца.

Але ж увогуле ёсць сумневы, што Мірончык-Іванова цалкам разумее, як выглядае сімволіка ЛГБТ. Аказалася, што яна прымроiлася поп-скакухе нават у стужцы медаля ЧС-2011, якi праходзi ў карэйскім Дэгу.

«Медаль прыйшоў са стужкай ЛГБТ! Надзець на шыю стужку ЛГБТ – для мяне гэта зусім, гэта проста край. Я абрэзала гэтую стужку. Цяпер медаль у мяне без стужкі. Часта прыходжу да дзетак у школу, яны задаюць пытанне, чаму медаль без стужкі. Я адказваю, што Беларусь – за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці», – пахвалiлася Мiрончык-Iванова.

Як жа выглядае тая стужка, якая наштурхнула рэжымнiцу на такiя радыкальныя меры? Ды вось як. Знайшлi ЛГБТ-сцяг цi хаця б вясёлку?

Нагадаем, што на тым турнiры Мірончык-Іванова першапачаткова стала чацвёртай з вынікам 6,74 метра – з-за сваёй жа недарэчнасцi: скокнула яна далей, але ж зачапiла па пяску «хвастом» валосся, i замер зрабiлi па гэтай адзнацы. А так можна было б станавiцца чэмпіёнкай – усё вырашалi сантыметры, золата ўзяла амерыканка Брытні Рыз з паказчыкам у 6.82 метра.

Але ж у 2017 годзе у расiянкi Вольгi Кучарэнка, якая на згаданым ЧС узяла срэбра, пераправерылi допінг-пробу з 2011-га i адшукалi допiнг. Пасля гэтага срэбраны медаль адышоў латвійцы Інеце Радзевіча, адпаведна, яе бронзу пераслалi Мірончык-Івановай, якая i пашкодзiла канструкцыю медаля.

Канешне, дзiўна, што такая традыцыяналiстка, як Мiрончык-Iванова, увогуле пагадзiлася ўдзельнiчаць у ЧС-2011. Бо ў самiм лагатыпе турніру ўжо яўна былi спакусы для яе каштоўнасцяў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты