Tribuna/Футбол/Блогі/Девушка дня/Дзяўчыны, якiя ўсiх разносяць у белфутболе: рамантыка мiж абаронцамi, ню-фота сяброўкi гульца Д1, дыплом у 34

Дзяўчыны, якiя ўсiх разносяць у белфутболе: рамантыка мiж абаронцамi, ню-фота сяброўкi гульца Д1, дыплом у 34

Яшчэ адно чэмпiёнскае «Дынама».

Блог — Девушка дня
1 снежня, 17:04
2
Дзяўчыны, якiя ўсiх разносяць у белфутболе: рамантыка мiж абаронцамi, ню-фота сяброўкi гульца Д1, дыплом у 34

Жаночы «Дынама-БДУФК» – дамінант белфутбола. За чатыры гады свайго існавання каманда не пацярпела ніводнай паразы на ўнутранай арэне – толькі тройчы згуляла ўнічыю ў ЧБ, забрала ўсе трафеi. У 2023-м «Дынама-БДУФК» увогуле атрымала 30 перамог у 30 гульнях чэмпіянату Беларусі пры розніцы галоў 225:1.

Хто ж гэтыя непераможныя дзяўчыны? Разбiраемся з дапамогай сацсетак.

Кацярына Уласевіч

32-гадовая расiянка – асноўны варатар «Дынама-БДУФК». У інстаграме ў асноўным футбол, але дзяўчына захапляецца і экстрэмальнымі відамі ды музыкай.

Кацярына Кавальчук

32-гадовая беларуская брамнiца любіць вандраваць.

У профілі ёсць фота з расійскім каментатарам Георгіем Чарданцавым i намстаршыні АБФФ Уладзімірам Базанавым, якi ўручаў Кавальчук трэнерскае пасведчанне.

Арына Сітнікава і Юлія Слесарчык

29-гадовая Слесарчык i 22-гадовая Сiтнiкава – асноўныя абаронцы «Дынама-БДУФК». А Сiтнiкава ў Instagram не хавала, што мае з калегай рамантычныя адносiны (праўда, пасля выхада паста закрыла акаўнт).

Анастасія Шупо

26-гадовая паўабаронца з 29 мячамі стала найлепшым бамбардзірам каманды ў мінулым сезоне. Шупо перыядычна выкладае нават ню-фота. Пры гэтым у яе ёсць бойфрэнд – абаронца «Смаргоні» Уладзіслаў Яцкевіч

Анастасія Шлапакова

23-гадовая паўабаронца – трэці бамбардзір каманды ў сезоне. Дзяўчына захапляецца падарожжамі і гуляе ў тэніс.

Ганна Піліпенка

Капітан і другі бамбардзір каманды. У інстаграме 34-гадовай дзяўчыны шмат футбола і дабрачынных збораў, а таксама можна даведацца, што ў красавіку яна скончыла БДУФК.

Анастасія Ліннік

30-гадовая паўабаронца выкладае фота не толькi з трафеямi, але i з вандровак і пляжаў.

Вікторыя Валюк

21-гадовая паўабаронца, як і многія яе аднаклубніцы, любіць актыўны адпачынак.

Кацярына Дудко

32-гадовая форвард публiкуе ў сацыяльных сетках трафеі і вандраванні.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты