Tribuna/Футбол/Блогі/Бремя футбола/«Адаптуецца да звычайнага жыцця, адаптуецца на футбольным полі». Хадасевіч пагуляў з Івуліным у футбол і ацаніў узровень блогера
Відэа

«Адаптуецца да звычайнага жыцця, адаптуецца на футбольным полі». Хадасевіч пагуляў з Івуліным у футбол і ацаніў узровень блогера

А яшчэ Мікалай паказаў сумеснае фота з Сашам

Аўтар — Arkady Nagelsman
27 лютага 2023, 09:05
«Адаптуецца да звычайнага жыцця, адаптуецца на футбольным полі». Хадасевіч пагуляў з Івуліным у футбол і ацаніў узровень блогера

У новым выпуску на канале Hodasevich-LIVE журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў выхад на волю журналіста Tribuna.сom Аляксандра Івуліна:

А яшчэ Мікалай распавёў пра тое, як пагуляў з Івуліным у футбол, і паказаў сумеснае фота з Сашам.

«Аляксандр Івулін выйшаў. Які ўжо шмат чаго расказаў, які гатовы і далей тварыць. Галоўнае – гатовы развіваць і далей беларускі youtube. Думаю, наша аўдыторыя перасякаецца – думаю, вы ўжо паспелі павіншаваць, вы таксама задаволеныя, што гэта нарэшце здарылася.

Сёння пагулялі ў футбол разам. Магу зрабіць справаздачу аб тым, як Аляксандр Івулін выглядае пасля шматлікіх месяцаў у зняволенні. Адзначу стрыманасць, бачанне поля, якое засталося, добрая і выразная перадача, пастаўлены ўдар у патрэбны момант. Не бярэ пакуль на сябе ініцыятыву – адаптуецца. Адаптуецца да звычайнага жыцця, адаптуецца на футбольным полі. Але ў нашым супрацьстаянні – а мы гулялі за розныя каманды - забіў пераможны мяч і яго каманда выйграла», – расказаў Хадасевіч.

Таксама ў новым выпуску Мікалай пагаварыў пра Суперкубак Беларусі, які на выходных узяў салігорскі «Шахцёр». Абавязкова паглядзіце!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты