Tribuna/Футбол/Блогі/Begаныч/✈️ Мільённыя ахопы і па 13 пастоў на дзень. Як спрацавалі беларускія футбольныя клубы ў Telegram за мінулы год?
Фота

✈️ Мільённыя ахопы і па 13 пастоў на дзень. Як спрацавалі беларускія футбольныя клубы ў Telegram за мінулы год?

Агляд

Блог — Begаныч
Аўтар — Бэзавы Кіт
30 сакавіка 2023, 00:05
✈️ Мільённыя ахопы і па 13 пастоў на дзень. Як спрацавалі беларускія футбольныя клубы ў Telegram за мінулы год?

А вы ведалі, што ў Telegram ёсць ажно 39 старонак беларускіх футбольных клубаў? Не? Тады вось вам крыху цікавай статыстыкі, якая дапаможа пазнаёміцца з гэтымі камандамі. Таксама гэты рэйтынг растлумачыць, як клубы працуюць у гэтай сацсетцы.

• Інфармацыя здабытая праз сэрвіс by.tgstat.сom, але на жаль у базе даступная інфармацыя толькі па 12 клубах з 39. На будучыню я дадаў усе-усе клубы, таму праз год можна будзе зладзіць больш поўны рэйтынг.

• Колькасць актыўных чытачоў у канале (ERR), якая праглядае кожны допіс, большая за 100% у клубаў з маленькай аўдыторыяй – праз рэпосты ў іншыя суполкі збіраецца трафік, які ў некалькі разоў большым, чым у асабістых каналах.

• Лідар па колькасці падпісак на канал - «Дынама Брэст». Але не гледзячы на поспех і папулярнасць, у клубе робяць найменшую колькасць допісаў у параўнанні з канкурэнтамі – таму і сярэдні ахоп аднаго паста амаль удвая большы, чым у мінскіх аднаклубнікаў.

• БАТЭ прыядналіся да TG-суполкі толькі напрыканцы сакавіка 2022-га, таму клуб з Барысава даў фору ў амаль тры месяцы. Калі ўлічыць паказчык ахопу за студзень, люты і 30 дзён сакавіка - атрымаецца лічба 2 647 978, што будзе з'яўляцца рэкордам для Беларусі за год.

• «Іслач» займае з запасам першае месца па колькасці кантэнта ў сацсетцы. Робіцца гэта за кошт тэкставых анлайн-трансляцый матчаў, дзе распісваецца кожная падзея на полі асобна. Атрымліваецца ажно 13 запісаў на дзень. Аднак гэта не працуе ў плюс - па канале нізкі паказчык ERR, бо не ўсім чытачам падабаецца, калі іх тэлефон разрываецца ад гукаў ці вібрацый.

«Крумкачы» - прадстаўнік трэйцяй не самай цікавай футбольнай лігі, таму змагацца за высокія пазіцыю ў рэйтынгу клубу было вельмі складана. Аднак гэта было стабільна і па-звычайнаму якасна - на ўзроўні Д1.

• «Рух» і «Гарадзея» – клубы, якіх ужо не існуе як футбольных каманд, але іх каналы ў Telegram засталіся. Калі ў гарадзейскім яшчэ з'яўляюцца допісы, то берасцейцы збіраюць трафік выключна на старым кантэнце.

Яшчэ больш цікавага кантэнта вы можаце знайсці ў TG-канале Begаныч

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты