Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Як ідзе будаўніцтва стадыёна ад Кітая побач з «Трактарам» – чаша амаль гатовая, але наперадзе яшчэ шмат працы
Фота

Як ідзе будаўніцтва стадыёна ад Кітая побач з «Трактарам» – чаша амаль гатовая, але наперадзе яшчэ шмат працы

Глядзім фота 📷

Аўтар — Alex Zagorski
19 ліпеня, 13:19
Як ідзе будаўніцтва стадыёна ад Кітая побач з «Трактарам» – чаша амаль гатовая, але наперадзе яшчэ шмат працы

У Мінску працягваецца будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна Рэспублікі Беларусь. Будучая арэна, узвядзенне якой пачалося ў 2019-м, месціцца побач з легендарным стадыёнам «Трактар» па вуліцы Ванеева.

Фота з будаўнічай пляцоўкі публікуе суполка УКантакце «Арены Беларуси. Строительство и реконструкции». Вось што там змянілася за гэтае лета.

8 чэрвеня

«Засталося ўсталяваць усяго некалькі пралётаў даху/фасаду. З боку праспекта відаць аднапавярховы маналітны будынак, відаць, уваходная група на тэрыторыю стадыёна. Вельмі цікава паглядзець, што паспеюць за лета будаўнікі», – адзначана ў каментары да фота.

18 чэрвеня

«Чаша амаль замкнулася, паралельна ідуць ужо маналітныя работы на лесвіцы, якая вядзе да стадыёна з боку вуліцы Ванеева. Раней ужо мільгала і ўваходная група да стадыёна з боку Партызанскага праспекта», – піша суполка.

14 ліпеня – прыгожая панарама і апошні допіс пра стадыён.

Нагадаем, першапачаткова будаўніцтва стадыёна па кітайскім праекце планавалі скончыць да 2018 года, але толькі на наступны год на пляцоўцы пачалося нейкае варушэнне. Пазней тэрмін сканчэння прац перанеслі на 2023 год, але цяпер і яго ссунулі – на 2024-ы. Вось як у выніку мусіць выглядаць арэна:

Заяўленая ўмяшчальнасць стадыёна – 33 тысячы гледачоў. А хто там будзе гуляць? Рэжым Лукашэнкі планаваў, што матчы на арэне будзе праводзіць зборная Беларусі, але як гэта будзе рэалізавана ва ўмовах санкцый і забароны на хатнія матчы для беларускіх футбалістаў (праз саўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны), невядома.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты