Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Мінскае «Дынама» захапіла белфутбол. Прадстаўнікі бела-блакітных дамінуюць у чэмпіянаце дублёраў і жаночым першынстве і захоўваюць лідэрства ў мужчын

Мінскае «Дынама» захапіла белфутбол. Прадстаўнікі бела-блакітных дамінуюць у чэмпіянаце дублёраў і жаночым першынстве і захоўваюць лідэрства ў мужчын

Недзе радуецца адзін чыноўнік Лукашэнкі.

Аўтар — KentYara98
10 лістапада, 19:32
Мінскае «Дынама» захапіла белфутбол. Прадстаўнікі бела-блакітных дамінуюць у чэмпіянаце дублёраў і жаночым першынстве і захоўваюць лідэрства ў мужчын

У беларускім футболе акрэслілася новая тэндэнцыя, якая не можа не парадаваць так званага міністра спорту Кавальчука: мінскае «Дынама» можа забраць золата галоўных футбольных чэмпіянатаў краіны.

Самая напружаная сітуацыя ў мужчынскай каманды. За тры туры да канца падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі маюць перавагу ў 4 ачкі пера гродзенскім «Нёманам», які ідзе другім. Заўтра «Дынама» можа датэрмінова стаць чэмпіёнам, але толькі ў выпадку, калі забярэ 3 ачкі ў матчы са «Смаргонню», а «Нёман» спатыкнецца ў матчы са «Слуцкам».

Дублёры бела-блакітных атрымалі перамогі ў 24 матчах з 25, адзін раз згуляўшы ў нічыю з дублёрамі«Іслачы», і сталі датэрміновымі чэмпіёнамі краіны. Моладзь «БАТЭ», якая ідзе на другім месцы, адстала ад лідэра 20 ачкоў.

Не менш уражлівы вынік выдала жаночая каманда «Дынама-БГУФК»: дзяўчаты не прайгралі ніводнай з 28 сустрэч. Сённяшняй перамогай над «Дняпро» яны закрылі чэмпіёнскае пытанне, нягледзячы на тое, што канца турніру засталося яшчэ 2 туры. «Мінск», які ідзе другім, адстаў на 9 ачкоў. Гэта ўжо 4-е золата чэмпіянату з 4-х магчымых для падапечных Юрыя Малеева, які ўзначальвае каманду з моманту яе стварэння.

Пры гэтым каманда Малеева прадэманстравала шыкоўную выніковасць - прапусціла толькі 1 мяч ад «Мінска», забіўшы пры гэтым 206. У 9 гульнях колькасць галоў, забітых гэтай камандай перавальвала двухзначную адзнаку. Больш за ўсіх не пашанцавала «ДЮСШ-ПалесДУ», ім мінчанкі «адгружалі» нават неўзаемны дваццатнік.

Цікава, што пры такой рэзультатыўнасці ў спісе бамбардзіраў прадстаўніцы «Дынама» не прэтэнджуюць на першы радок. Анастасія Шупо з 25 мячамі ідзе другой, а Ганна Піліпенка з 23-ма - трэцяй. Лідзіруе ж прадстаўніца «Мінска» Мілана Сураўцава. Дзяўчына набіла 56 галоў.

Нягледзячы на такія поспехі на ўнутранай арэне дзяўчыны не здолелі прабіцца ў групавую стадыю Лігі Чэмпіёнаў, саступіўшы ў паўфінале кваліфікацыі нідэрландскаму «Аяксу».

Фота: вк «Дынама-Мінск»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты