Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Радыёкiраваныя» штрафныя ад гульца «Нёмана» – забіў ужо не першы ў мiжсезонне

«Радыёкiраваныя» штрафныя ад гульца «Нёмана» – забіў ужо не першы ў мiжсезонне

Неверагодная траекторыя.

Аўтар — Pam-pam
17 лютага, 17:00
«Радыёкiраваныя» штрафныя ад гульца «Нёмана» – забіў ужо не першы ў мiжсезонне

Беларускія футбольныя клубы працягваюць падрыхтоўку да новага сезона – каманды ўдзельнічаюць у сяброўскіх турнірах і праводзяць таварыскія матчы. 16 лютага такі спарынг адбыўся паміж «Нёманам» і «Шахцёрам» – гаспадары перамаглi 2:1 дзякуючы голу Максіма Краўцова на 90-й хвіліне.

Лік сустрэчы на на 44-й хвіліне адкрыў Аляксей Анцілеўскі. Але ўжо праз 9 хвілін паўабаронца гродзенскай каманды Андрэй Якімаў аднавіў баланс. Пасля яго ўдару са штрафнога мяч па неверагоднай траекторыі заляцеў у вароты салігарчан, не пакінуўшы шанцаў галкіперу гасцей Сяргею Ігнатовічу.

Вось яшчэ адзiн ракурс – адчуванне, што мяч у палёце быў пад радыёкiраваннем.

Для Якімава гэта не першы такі гол за мiжсезонне. Два тыдні таму на турніры ў Магілёве ён у такім жа стылі паразіў вароты «Цэнтра футбола».

А ўвогуле ён даўно славiцца падобнымi стрэламi. У ЧБ-2023 так забiваць не ўдавалася, але ж раней – было. I нават «Шахцёр» ужо так засмучаў – у вераснi 2022-га.

А ў 2021-м забiў два амаль аднолькавых штрафных з левага флангу з розных дыстанцый – у жнiўнi «Гомелю», а ў вераснi «Смаргонi».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты