Tribuna/Футбол/Блогі/Спортивный канал/Бачылі, як у Венесуэле па Неймару зарадзілі папкорнам? Для гэтага ёсць адразу некалькі падстаў, і адна з іх – агідныя паводзіны бразільцаў
Відэа

Бачылі, як у Венесуэле па Неймару зарадзілі папкорнам? Для гэтага ёсць адразу некалькі падстаў, і адна з іх – агідныя паводзіны бразільцаў

А здагадайцеся, хто кінуў пачак.

Аўтар — Alex Zagorski
14 кастрычніка, 12:38
Бачылі, як у Венесуэле па Неймару зарадзілі папкорнам? Для гэтага ёсць адразу некалькі падстаў, і адна з іх – агідныя паводзіны бразільцаў

13 кастрычніка ў матчы кваліфікацыі Паўднёвай Амерыкі да ЧС-2026 Бразілія на выездзе згуляла ўнічыю з Венесуэлай (1:1). Матч яшчэ запомніўся інцыдэнтам з зорным Неймарам – пасля гульні бразілец (які, дарэчы, аддаў галявую) накіроўваўся ў падтрыбунку, як проста яму ў галаву прыляцеў пачак папкорна. І хто б вы думалі гэта зрабіў? Нехта з фанатаў «селесаа»!

Ней, вядома, раз'юшыўся: «У дупу сабе яго засунь. Выяві павагу!» Але трэнерскі штаб і партнёры не далі разарбрацца з заўзятарам і павялі бразільскую зорку далей.

– Асуджаю такія паводзіны, так рабіць не трэба. Гэта вельмі дрэнна для футбола, людзей. Хлопец, які робіць такія рэчы, з’яўляецца неадукаваным чалавекам, ён не зможа добра выхаваць сваё дзіця. Калі ён быў настолькі незадаволены, то яму трэба было лепш трэнавацца і выйсці на поле замест мяне, – заявіў кэп зборнай Бразіліі пасля гульні.

Ніколі такога не было, і вось зноў: Неймар кажа пра павагу, але сам і не падумае паважаць суперніка. Напрыклад, вось такі эпізод трапіў у аб'ектывы падчас трансляцыі таго ж матча з Венесуэлай – Ней і Рышарлісан нібы з агідай па чарзе адштурхіваюць Томаса Рынкона.

«Рышарлісан – адзін з самых гідкіх гульцоў», «Рышарлісан увесь час злуецца, таму што зусім бескарысны ў футболе», «Клоўны» – гэта найменшае, што пісалі абураныя паводзінамі бразільцаў заўзятары.

Здаецца, было б больш лагічна, калі б папкорн у галаву Неймару кінулі венесуэльскія заўзятары, але ўчынку бразільскага фана ёсць тлумачэнне: справа ў сугучнасці слоў. З папкорнам звязанае значэнне слова pipoqueiro, якое перакладаецца як «прадавец папкорна». Так называюць гульцоў, якія пад ціскам знікаюць у рашаючыя моманты – такая вось народная любоў.

Сам жа Неймар ужо не першы раз за апошні час трапляе ў малапрыемныя сітуацыі. У канцы верасня нападаючы «Аль-Хіляля» ў матчы азіяцкай Лігі чэмпіёнаў супраць «Навбахора» (дзе гуляе былая зорка «Энергетыка-БДУ» Жасур Яхшыбоеў) спачатку паваліў гульца супернікаў, а потым зарадзіў па ім мячом.

А праз тыдзень бразілец нібыта прасіў звольніць галоўнага трэнера каманды Жоржэ Жэзуша за крытыку.

Напрыканцы адзначым, што Бразілія пасля трох тураў займае другое месца ў кваліфікацыі да ЧС-2026 з двума перамогамі і нічыёй у актыве. Першай ідзе Аргентына, у якой 100-адсоткавы вынік, Венесуэла – шостая з 1 перамогай, 1 нічыёй і 1 паразай.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты