Tribuna/Футбол/Блогі/Жизнь-малина/Пазняка, Зяленскага, смерці пабрацімаў, удаванне мёртвым: што за паўтара года пабачыў алімпіец з Беларусі, які ваюе за Украіну

Пазняка, Зяленскага, смерці пабрацімаў, удаванне мёртвым: што за паўтара года пабачыў алімпіец з Беларусі, які ваюе за Украіну

Кажа, што сустрэў «самае херовае».

Аўтар — bytribuna com
10 ліпеня, 16:12
1
Пазняка, Зяленскага, смерці пабрацімаў, удаванне мёртвым: што за паўтара года пабачыў алімпіец з Беларусі, які ваюе за Украіну

8 лiпеня на канале «жизнь-малина» выйшла iнтэрв'ю з былым весляром зборнай Беларусi, якi трапiў у топ-6 на АГ-2004, Паўлам Шурмеем. Двухметровы экс-спартсмен з 50-м памерам нагi пад пазыўным «Дзядзька» ўжо больш за год змагаецца за Украiну ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. 46-гадовы Шурмей, якi адмыслова прыляцеў з Нью-Ёрка, дзе жыў, ва Украiне стаў кулямётчыкам палка iмя Калiноўскага, але атрымаў цяжкае раненне рукi, ад якога цяпер аднаўляецца ў Кiеве.

«Дзядзька» расказаў Мiкiце Мелказёраву шмат чаго пра жахi вайны – раненне, патрэбу прыкiнуцца забiтым, каб выжыць, чужыя смерцi i немагчымасць дапамагчы, – а таксама ўзгадаў, як выпадкова сустрэўся з прэзiдэнтам Украiны Уладзiмiрам Зяленскiм. А вось што яшчэ давялося пабачыць на вайне былому спартсмену.

Пра мясарубку

Зэкi «Вагнера» проста ўскрывалi нашыя агнявыя кропкi. Проста iдзе хваля. Хлопцы адбiвалi з уласнай зброi. [У «Вагнера»] ёсць страты, яны адкацiлiся – але ж выявiлi кропкi, па iх пачынае працаваць танк. Адпрацоўвае – другая хваля iдзе. Зноў нашыя хлопцы працуюць, [у працiўнiка] страты, але яны зноў вызываюць танк, якi зноў працуе. Гэта проста мяса.

Жыццё на вайне – гэта цяжкая-цяжкая праца. Гэта бруд. Гэта смерць. Гэта жахi. Усё самае херовае, што можна сустрэць. Ты разумееш, што на «нулi» (лiнii фронта – Tribuna.com), каля «нуля» смерць можа адбыцца ў любы момант. Не веру, што камусьцi ўвогуле не страшна. Але калi ты можаш узяць страх у кулак, то будзеш працаваць.

Палон? Трэба наносiць ворагу такiя страты, каб ён забiў цябе, а не браў у палон.

Пра тое, як прыкiдваўся мёртвым

Мы рушылi на СП («спостережний пост», гэта значыць назiральны пункт – Tribuna.com). Крыху бестурботна гэта рабiлi, бо было ўжо добра светла. I варожы БПЛА нас змаляваў, i мы ў чыстым полi патрапiлi пад мiнамётны абстрэл. Хавацца не было месца, укрыцця не было. Мы вымушаныя былi па-сабачы па полi паўзцi. Потым, напэўна, мiнамёт выкарыстаў свой баекамплект, i па нас пачала працаваць БМД. [Давялося] ляжаць у полi, выдаваць сябе за забiтага, каб абстрэл скончыўся. Не самае прыемнае. Перад тварам трава, моцны-моцны пах палынi. Мурашкi поўзаюць. А ты размаўляеш з тым, хто наверсе ёсць: «Давай не сёння, хай гэта будзе не сёння». Гэта была пятнiца перад Вялiкднём у мIнулым годзе.

Апынулiся пад такiм шчыльным абстрэлам ва ўвогуле непадрыхтаваным месцы… Мы тады два днi прабылi на СП, дзень мне спатрэбiўся, каб прыйсцi ў сябе.

Пра раненне

Это было ўначы ўжо. Мы паехалi забiраць з задання групу хлопцаў – украiнцаў, «iнтурыстаў» (так называюць замежнікаў, якія ваююць за Украіну, – Tribuna.com). Прайшоў дождж, туды можна было трапiць цi гусенiцамi, якiх не было, цi на нашым «Хамвi» (таксама вядомы як «Хамер» – Tribuna.com). Мы паехалi на кропку. Нажаль, «Хамвi» захрас. Мы знайшлi ў некалькiх дзясятках метраў, як мы вырашылi, больш-менш бяспечнае месца, вырашалi, што рабiць. I нас уначы змалявала «птаха», БПЛА. Пачаўся абстрэл. Паранiла двух «iнтурыстаў», мы засталicя аказаць iм дапамогу. I запрасiлi эвакуацыю, чакалi, калi знойдуць [машыну] на гусенiцах.

Праз нейкi час пачаўся другi абстрэл, на маю думку, танкавы. Усё былi пералёты, але апошнi стрэл патрапiў у дрэва, якое было памiж мной i iншым беларусам. Аскепкамi зверху нас накрыла. Ну а ў хуткiм часе з'явiлася эвакуацыя для «iнтурыстаў» – i забрала i нас. Мне [аскепкi] дакладна патрапiлi наскрозь [праз левую руку], перабiлi прамянёвы нерв (якi адказвае за рух практычна ўсiх мышц для разгiнання – Tribuna.com). Трэба час, каб ён аднавiўся, i потым усё працавала, як да ранення (пакуль Шурмей носiць фiксатар на перадплеччы i кiсцi – Tribuna.com). Нiчога, праз нейкi час усё павiнна аднавiцца.

Пра выпадкi, калi нельга дапамагаць

Калi мы працавалi ў Iрпене ў мiнулым годзе, аднойчы хавалiся ад абстрэла ў цэнтры будынка, у прыбiральнi. Сядзiм ушасцёх – i тут жаночыя крыкi: «Людзi, дапамажыце!» I я… А мне хлопец, для якога быў ужо не першы год вайны: «Дзядзька, сiдзi. Ты нiчым не дапаможаш». Вельмi шчыльны абстрэл, ёсць заданне, ты павiнен яго выконваць. А [калi паспрабуеш дапамагчы, а] цябе параняць – хлопцы пойдуць вытаскiваць, з iмi нешта можа адбыцца, i ланцужок пойдзе. I ты [рвешся дапамагаць] – а табе: «Сiдзi».

Як пазней мы высветлiлi, гэта цывiльныя жыхары, якiя спрабавалi адыходзiць на ўкраiнскi бок, муж з жонкай. I проста ў мужыка не вытрымала сэрца – памёр ад iнфаркту. А жонку потым вывелi.

Пра першую смерць на вайне

Мы прыехалi ў Iрпень, нас завялi на пазiцыю ў будынак, i там пазнаёмiўся з хлопцам. Валодзя, «Бронза» пазыўны ў яго быў, ветэран вайны ў Афганiстане, з 2014-га прымаў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе. I ён прыемна здзiвiўся: «О, беларусы прыехалi нам дапамагаць! Малайцы, хлопцы, дзякуй!»

Недзе праз паўгадзiны я пайшоў на другi паверх, i «Бронза» быў там. Мы завялi нейкую размову. Ён стаяў у дзвярным праёме, спiнай да вялiкага балкона, а я яму ў твар глядзеў, спiнай у калiдор. Пачаўся абстрэл раптоўна – БМП, мiнамёты. I першым жа прылётам нас двух кiнула ў калiдор. Ну i… Аскепак прыляцеў у яго. Мы разам апынулiся на падлозе – я ўстаў, ён не. Я пачаў яго цягнуць – пабачыў вялiкую лужыну крывi. Паклiкаў парамедыка – перабiтая пахавая артэрыя, а з гэтым i ў простых умовах вельмi мала шансаў на дапамогу. Праз тры хвiлiны я ўжо яму закрыў вочы.

Як псiхiка? Я ехаў на вайну, я рыхтаваўся да таго, што такое будзе адбывацца, на жаль.

Пра iншыя смерцi на фронце

У Бахмуце [загiнуў] баец мой, кулямётнiк – маленькi аскепачак прабiў бронекамiзэльку збоку i патрапiў прама ў сэрца. 7 лiстапада [2022 года].

З Мiраславам Лазоўскiм былi агульныя знаёмыя. Пасябраваў у Амерыцы яшчэ з яго сябрамi па «Белым легiёне». Калi ляцеў са Штатаў ва Украiну, ведаў, што з iм пазнаёмлюся, што ён чакае. Так, мы моцна пасябравалi. Гэта мог быць у будучай Беларусi сапраўды мiнiстр абароны. Ён не служыў у войску, але бачанне, як усё павiнна быць, вельмi моцнае было. I мы ж ведаем па працы ў «Белым легiёне», што яны займалiся вайкова-патрятычнай падрыхтоўкай. Тут, на вайне, яго талент раскрыўся.

«Брэст» – ён быў лiдар. Неважна, была б рота, батальён, полк – гэта быў камандзiр. Цяжка без яго? Так.

Каму з загiнулых калiноўцаў можна ставiць помнiк? Усiм.

Пра смерць мацi

Мы на базе рыхтаваліся да наступнай аперацыі. Я ведаў ужо, што яна ў рэанімацыі, у цяжкім стане. I мне напісалі паведамленне [пра тое, што яна памерла]. Тое, што сын на вайне, той увесь бруд, які льюць на сем’і добраахвотнікаў [прарэжымнiкi] ў Беларусі, – усё гэта паскорыла гэты момант.

Стасункi ў нас былi самыя шчырыя. Яна мяне любіла, я яе любіў. Як павiнна быць памiж мацi i сынам. Я тут i ваюю супраць нашага агульнага ворага, таму што мацi мяне так выхавала. Як сябе адчувае чалавек, якi не можа прыехаць на пахаванне мацi? Нядобра сябе адчувае. Нядобра.

Ну, што? Заплюшчыў вочы i пайшоў працаваць.

Пра Зянона Пазняка

Яшчэ ў 1994-м я быў на баку БНФ i Зянона Станiслававiча Пазняка. [Нядаўна] Зянон Станіслававіч да мяне прыехаў у шпіталь у Кіеве. Я з ім пазнаёміўся да гэтага ў Нью-Ёрку некалькі гадоў таму. Вельмі добра тое, што ён прыехаў да хлопцаў у Бахмут. Я уразіўся. У яго ўзросце (на момент вiзiту Пазняку было 78 гадоў – Tribuna.com)… Мне здаецца, ён яшчэ не раз можа так прыехаць. Чамусьцi гэтага не рабілі iншыя з тых, хто лічаць, што яны беларускія палітыкі.

Пра Уладзiмiра Зяленскага

У сакавiку паехалi наведаць сябра ў шпiталь. Перад уваходам звярнуў увагу на цiкавы бус – без пантоў, але няпросты. Каля лiфтоў хлопец сваiм поглядам кантраляваў сiтуацыю. Павярнулi ў аддзяленне – стаяць два чалавекi, нiбыта ахоўнiкi. Пайшоў далей на чацвёрты паверх наведаць яшчэ аднаго [сябра], назад амаль дайшоў на другi паверх – а там першы хлопец кажа: «Прабачце, хвiлiначку». Я спынiўся, адчынiлiся дзверы – i выходзяць два ахоўнiкi, Зяленскi i яшчэ два ахоўнiкi. I яны проста пайшлi. Зяленскi яшчэ павярнуў галаву на мяне – я так зразумеў, проста як на вялiкага [памерам] чалавека глядзеў. Усё гэта [заняла] 10 секунд, можа. Ахоўнiк сказаў: «Дзякуй», – i я за iм пайшоў у аддзяленне.

Я не ўяўляю сабе, каб у Беларусi цi Расii нейкi звычайны чалавек вось так у жыццi сутыкнуўся з Лукашэнкам цi з Пуцiным.

Пра вызваленне Беларусi

У 2008 годзе нас праважалi на Алімпійскій гульні, i калi Лукашэнка шоў перад намi, у мяне ў галаве была думка: «Цi паспеў бы я яму што-небудзь у горла ўтыркнуць?». Адносiны да яго ў мяне з самага пачатку, мякка кажучы, нядобрыя. У iнтэрнаце РВАР на плакатах з ЧС дапiсаў: «Беларусь у Еўропу, Лукашэнку ў жопу», «Луку на муку», – тое, з чым выходзiлi людзi ў 1996-м, у 1999-м. Праз шмат гадоў даведаўся, што праз гэта стаяла пытанне пра выключэнне мяне з вучэльні.

Мы [ў палку iмя Калiноўскага] Цiханоўскай сказалi: адкрытыя для ўсiх, хто жадае справай – справай – прыняць удзел у вызваленнi Беларусi праз перамогу Украiны. Яны лiчаць, што яны кабiнет, выходзяць на сувязь з прэзiдэнтамi, прэм'ер-мiнiстрамi – а дзе справа? Дзе людзi, якiя б ехалi на вайну?

Паход на Беларусь? Мы над гэтым працуем. План ёсць, але мы можам [толькi] прыватна пра гэта паразмаўляць. Я вось думаў, што маю родную Лiду з лiтоўскага боку трэба будзе вызваляць. На сёння гэта нерэальна, але нiхто не ведае, што будзе заўтра. [Цяпер] нам трэба рабiць яшчэ больш, каб, калi прыйдзе час i мы будзем уваходзiць у Беларусь, людзi там паўсталi. Яны павiнны разумець, што, на жаль, без страт нiчога не будзе. У свабоды ёсць кошт.

Мiрным шляхам мы не вырашым сiтуацыю ў Беларусi. Хочам мы гэтага цi не хочам, будзе, нажаль, вайсковы шлях. Акей, праз нейкi тэрмiн Украiна пераможа ў вайне, [дапусцiм], Расii будзе не да падтрымкi Лукашэнкi. Але што, Лукашэнка ад гэтага скажа: «Усё, прабачце, я паляцеў у Эмiраты»? А куды ўсе сiлавiкi [Лукшэнкi], уся рэпрэсiўная сiстэма? Што яна, аддасць уладу мiрным шляхам? Не. На жаль, Украiна не ваюе з Беларуссю, [iнакш] мы б хутчэй вырашылi пытанне iснавання рэжыму Лукашэнкi.

У нас с хлопцамi такая думка пра прапагандыстаў: мы iх сабярэм усiх у Беларусi, яны возьмуць шуфлi, сваiмi рукамi выкапаюць вялiкi катлаван, мы збяром лайно жыдкае, якiм яны любяць палiваць людзей – i яны у гэтым лайне будуць вучыцца плаваць. Хто навучыцца – застанецца жывы, а хто не навучыцца – значыць, не надта добра старалicя.

Поўны выпуск

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты