Tribuna/Футбол/Блогі/15-гадовы выхаванец акадэміі «Барсы» можа дэбютаваць за дарослую каманду – хлопца выклікалі на матч з «Атлетыка»

15-гадовы выхаванец акадэміі «Барсы» можа дэбютаваць за дарослую каманду – хлопца выклікалі на матч з «Атлетыка»

Ужо гуляе з паўналетнімі і атрымлівае пахвалу ад Хаві

Аўтар — Замір Закіеў
22 красавіка 2023, 21:34
15-гадовы выхаванец акадэміі «Барсы» можа дэбютаваць за дарослую каманду – хлопца выклікалі на матч з «Атлетыка»

У заяўку на бліжэйшы матч «Барселоны» супраць мадрыдскага «Атлетыка» галоўны трэнер каталонцаў Хаві дадаў вельмі маладога гульца – Ламіна Ямала 2007 года нараджэння.

Хлопец гуляе за «Барсу» з сямі гадоў. З 13 за ім пачаў пільна сачыць на той момант толькі вярнуўшыся з Катара трэнер Хаві. У верасні 2022 года той запрасіў Ямала на трэніроўку асноўнай каманды – тады хлопцу толькі споўнілася 15 гадоў.

Хаві не выключае і дэбют хлопца ў афіцыйным матчы: «У кожнага ў спісе ёсць шанцы згуляць. Ламін Ямал можа дапамагчы нам, таму што, нягледзячы на свой юны ўзрост, у яго шмат таленту і індывідуальнасці. У яго прыродны талент і неверагодная ўпэўненасць у сабе».

Галоўны трэнер «Барселоны» ў інтэрв'ю прэсе сказаў: «У нас ёсць гулец, які можа адзначыць эпоху ў клубе, і мы не баімся выклікаць яго ў асноўны склад».

Цяпер на клубным узроўні Ламін гуляе супраць хлапцоў, якія старэйшыя за яго на 3 гады. За 18 матчаў ён забіў 8 мячоў і зрабіў 8 перадач. Таксама Ямал ужо дэбютаваў за зборную Іспаніі U19.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты