Tribuna/Футбол/Блогі/16 афiцыйных матчаў Беларусi без перамог? Пф, Сан-Марына не выйграе 170 – а ў таварняках нават падбор супернiкаў не дапамог

16 афiцыйных матчаў Беларусi без перамог? Пф, Сан-Марына не выйграе 170 – а ў таварняках нават падбор супернiкаў не дапамог

Беларускi ўнёсак таксама ёсць.

21 чэрвеня, 13:10
16 афiцыйных матчаў Беларусi без перамог? Пф, Сан-Марына не выйграе 170 – а ў таварняках нават падбор супернiкаў не дапамог

Адышлі ад таго, што Беларусь выйграла ў афіцыйным матчы пасля 16 такiх сустрэч запар без перамог?

Нават пры іншым вынiку заставалася б каманда, чыя паласа няўдач непараўнальна даўжэйшая. Гэта Сан-Марына. Каманда з адной з найстаражытнейшых дзяржаў Еўропы (незалежная з 301 года) 19 чэрвеня прайграла Фінляндыі 0:6 – i працягнула сваю серыю без перамог. У афiцыйных матчах Сан-Марына не выйгравала ўвогуле нiколi!

Адзіная перамога Сан-Марына ў гісторыі – «таварняк» з Ліхтэнштэйнам у 2004-м. Пасля яго не перамагалі даўжэй, чым да

Хаця ў Сан-Марына федэрацыя футбола існавала яшчэ з 1931-га, зборнай не было ўвогуле да 1986-га. У ФІФА дзяржаву прынялі ў 1988-м, і з 1990-га яна пачала гуляць афіцыйныя матчы.

Першую перамогу каманда здабыла 28 красавіка 2004-га над Ліхтэнштэйнам у таварыскім матчы – з 64-й спробы (да гэтага было ўсяго тры нічыі).

Менавіта з тых часоў і ідзе адлік самай доўгай у гісторыі серыі без перамог сярод усіх зборных каманд у свеце – 130 матчаў: i афiцыйных, i таварыскiх.

З іх:

🔴 толькі 5 разоў згулялі ўнічыю – з Эстоніяй (2014-ы), Ліхтэнштэйнам і Гібралтарам (2020-ы), Сейшэламі і Сэнт-Люсіяй (2022-i);

🔴 выдалі серыі з параз, якія складалі 61, 39 і 17 матчаў запар;

🔴 атрымалі самую вялікую паразу ў гісторыі – 0:13 ад Германіі ў 2006-м у рамках адбору на Еўра-2008.

🔴 Апошні на дадзены момант мяч у матчах з турнірным значэннем Сан-Марына забіў у 2020-м – Польшчы, якой прайграў 1:7.

Са станоўчага – менавіта ў гэты перыяд каманда ўпершыню ўзяла заліковы пункт у матчы адбору на Еўра (з Эстоніяй), упершыню ўзяла ачкі і ўпершыню не прапусціла ў двух матчах з турнірным значэннем запар (у дывізіёне D Лігі нацый сезона 2020/21 з Ліхтэнштэйнам і Гібралтарам).

У афiцыйных матчах (адборы да ЧС i ЧЕ i Лiга нацый) у Сан-Марына у вынiку пяць нiчыiх – i ўсё. 170 матчаў без перамог! Свой унёсак зрабiла i зборная Беларусi – у Лiзе нацый у 2018-м двойчы перамагла супернiкаў (5:0, 2:0), больш з iмi проста не перасякалася.

У 2022-м Сан-Марына намагаўся спыніць серыю, падабраўшы супернiкаў – не атрымалася

У няўдалай серыі Сан-Марына ў 2022 годзе з'явілася новая дэталь – каманда ўпершыню ў гісторыі згуляла таварыскі матч з камандай з-за межаў Еўропы. Першай спробай была зборная Каба-Вердэ ў сакавіку 2022-га – параза 0:2.

У верасні была спроба са 198-мі ў рэйтынгу ФІФА Сейшэламі – нічыя 0:0. Пазней – двухматчавае таварыскае супрацьстаянне з Сэнт-Люсіяй, 169-й (зараз) у рэйтынгу ФІФА напярэдадні ЧС-2022 (гулялі 17 і 20 лістапада, у дзень адкрыцця турніру). У першым матчы каманда змагла выратавацца ад паразы толькі на 90+4-й.

У другім – прайграла, прапусціўшы адзіны гол з пенальці:

Каманда з княства на Апенінскім паўвостраве – апошняя, 211-я, у рэйтынгу ФІФА. Адлегласць да бліжэйшага канкурэнта, Ангільі, складае 27,59 ачка.

У адборы на Еўра-2024 Сан-Марына гуляе ў групе з Фінляндыяй, Славеніяй, Казахстанам, Даніяй і Паўночнай Ірландыяй. Падаецца, іх серыя без перамог будзе трываць і далей.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты