Tribuna/Футбол/Блогі/🙌 Рыкельме правёў развітальны матч (хаця завяршыў яшчэ ў 2015-м): вельмі шмат увагі Месі і памяць пра Марадону

🙌 Рыкельме правёў развітальны матч (хаця завяршыў яшчэ ў 2015-м): вельмі шмат увагі Месі і памяць пра Марадону

А яшчэ моцны перформанс ад фанатаў.

26 чэрвеня, 13:50
🙌 Рыкельме правёў развітальны матч (хаця завяршыў яшчэ ў 2015-м): вельмі шмат увагі Месі і памяць пра Марадону

Былы гулец зборнай Аргенціны, «Бока Хуніярс», «Барселоны» і «Віллярэала» Хуан Рыкельме правёў развітальны матч, у якім прынялі ўдзел нямала зорак футбола.

Цікава, што футбольную кар'еру Рыкельме завяршыў яшчэ ў 2015-м, сёння ён працуе віцэ-прэзідэнтам «Бока Хуніярс», але апошнюю гульню вырашыў правесці толькі цяпер – на наступны дзень пасля свайго 45-годдзя.

Момант выхаду Хуана на поле – нешта неверагоднае. Паглядзіце, які перформанс зладзілі легендзе 🙌

Найбольшая ўвага пры правядзенні падзеі была прыкаваная не толькі да Рыкельме, але і да іншай аргенцінскай зоркі – Месі.

Дарэчы, яны абодва і былі капітанамі каманд, якія ўдзельнічалі ў матчы. Хуан вывеў на поле «Боку», а Леа – зорак зборнай Аргенціны.

Вядома, Месі не мог сысці з поля без забітага мяча 🎥🔽

Забіў свой мяч і Рыкельме. Нават у 45 здольны ствараць прыгожыя галы 😍

Матч завяршыўся перамогай каманды чалавека, у гонар якой і ладзілася гэтае футбольнае свята. «Бока Хуніярс» перамагла зорак зборнай Аргенціны з лікам 5:3.

Падчас гульні фанаты на стадыёне прысвяцілі чант Месі і Рыкельме:

«Месі, Месі, Месі, ты мусіш дараваць мне… у Ла Бока найвялікшы, найвялікшы – гэта Раман (Рыкельме)».

Гэтым фаны не абмежаваліся. Яны таксама выказвалі жаданне, каб Месі апрануў футболку «Бокі» 🔥

Пасля матча было шмат сентыментальных момантаў. Рыкельме апрануў футболку з прозвішчам свайго куміра Дыега Марадоны.

Таксама Рыкельме звярнуўся да Месі і яго сям'і:

«Я прашу прабачэння ў вашай сям“і, што вы, нягледзячы на адпачынак, засталіся яшчэ на некалькі дзён, я вельмі ўдзячны, што вы заўсёды казалі мне «так». Спадзяюся, вы цудоўна правялі час. Я цябе вельмі люблю».

Пасля матча легенды па-сяброўску абняліся.

Завяршылася падзея сумесным фота абедзвюх каманд 📸

У матчы таксама бралі ўдзел такія вядомыя гульцы, як Анхель Дзі Марыя, Леандра Парэдэс, Фернанда Гага, Ліянель Скалоні, Фабрычыа Калачыні, Радрыга Паласіа і іншыя.

Фота: Boca Juniors

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты