Tribuna/Футбол/Блогі/Спачатку святкаванне – потым гол. Дзіўны эпізод з чэмпіянату Грузіі

Спачатку святкаванне – потым гол. Дзіўны эпізод з чэмпіянату Грузіі

Гулец атрымаў жоўтую картку, гол не адмянілі

Аўтар — Замір Закіеў
3 верасня, 17:04
Спачатку святкаванне – потым гол. Дзіўны эпізод з чэмпіянату Грузіі

Пакуль большасць еўрапейскіх чэмпіянатаў только пачынаюцца, у Грузіі ўсё ў самым разгары. Адны каманды змагаюцца за выхад у кваліфікацыю еўракубаў, іншыя – за захаванне месца ў Д1. Сустрэча паміж такімі палярнымі клубамі адбылася ў 24-м туры. «Самтрэдыя» (займае дзявятае месца з 10) завітала да «Дзілы» (чацвёртае месца – трэці радок праходзіць у кваліфікацыю Лігі канферэнцый).

Гаспадары мелі перавагу па статыстыцы (валоданне мячом, удары), але па ліку ўжо ў першым тайме саступалі 0:2. Спробы выправіць сітуацыю прывялі да голу толькі на 89-й хвіліне.

Але ў дадатковы час андэрдог гэтай гульні забіў трэці мяч. На 90+4-й хвіліне Торніке Ахвледыяні выйшаў сам-насам з варатаром «Дзілы», абышоў яго, зняў футболку, каб адсвяткаваць гол, і толькі потым адправіў мяч у вароты.

Торніке за свае паводзіны атрымаў жоўтую картку. Гульцы «Дзілы» апелявалі да арбітра, каб той адмяніў гол, бо парушэнне было да ўзяцця варот, але суддзя пакініў лік 1:3.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты