Tribuna/Футбол/Блогі/Снег завiтаў на юбiлей стадыёна «Нафтана» – ратаваць клiкалi заўзятараў са сваiм, але не падобна, каб яны адгукнулiся

Снег завiтаў на юбiлей стадыёна «Нафтана» – ратаваць клiкалi заўзятараў са сваiм, але не падобна, каб яны адгукнулiся

Потым там забiў «былым» расiянiн, якi хвалiў Гiтлера.

Аўтар — KentYara98
28 кастрычніка, 15:50
Снег завiтаў на юбiлей стадыёна «Нафтана» – ратаваць клiкалi заўзятараў са сваiм, але не падобна, каб яны адгукнулiся

26 кастрычніка ў Беларусь нечакана прыйшла зіма – у некаторых гарадах навалiла снегу. А ў Наваполацку цалкам завалiла асноўнае поле «Атланта», на якім у суботу «Нафтан» планаваў прымаць «Славію». I гэта на юбiлей – матч павiнен быў стаць 300-м у межах вышэйшай лiгi для стадыёна.

У клубе вырашылі, што сваiмi сродкамi не дадуць рады, i папрасілi пра паратунак заўзятараў. «Нафтан» тут далёка не пiянер.

У клубных сацсетках навапалачан з’явілася аб’ява: «Паважаныя аматары футбола! Просім вашай дапамогі ў правядзенні «суботніка» па ачышчэнні травянога пакрыцця. Вітаюцца свой інвентар і добры настрой! Мы будзем удзячныя кожнаму з вас!». Разлiчвалi дакладна не на людзей са стандартным графiкам працы – прыходзiць запрашалi ў пятнiцу а 10 ранiцы.

У вынiку поле за дзень да гульнi хтосьцi такi пачысцiў – клуб нават выклаў фотасправаздачу. Але не падобна, каб за рыдлёўкi ўзялiся заўзятары. На поле выходзiла нейкая група людзей у аднолькавай вопратцы.

I яшчэ адна ў аднастайных спартыўных касцюмах.

Але ж поле было ачышчанае, i юбілейны матч прайшоў у тэрмiн. Хаця газон, канешне, быў не iдэальным, а мяч «драбiў». Мабыць, гэта i перашкодзiла кiперу «Славii» Арцёму Каратаю, калi ён у пачатку другога тайма не паймаў мяч пасля нямоцнага ўдару супернiка, а адбiў перад сабой. Гэтым тут жа скарыстаўся Андрэй Панюкоў – i зрабiў лiк 2:2.

Гэты гол был цiкавы i таму, што расiянiн забiў былой камандзе – у «Славiю» заязджаў у траўнi, але надоўга не затрымаўся, таму што «не сышоўся характарамi» з трэнерам мазыран Iванам Бiёнчыкам. А яшчэ нядаўна Панюкоў расказаў расiйскаму СМI, што, на яго думку, «Гiтлер – палітык цудоўны, пытанняў няма».

Матч так i скончыўся 2:2. «Славiя» зменшыла свае шанцы на бронзу, ну а «Нафтан» ужо не вылецiць дзякуючы ачковым штрафам iншых каманд – засталося проста дагуляць сезон.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты