Tribuna/Футбол/Блогі/Яўген Шыкаўка забіў упершыню з верасня. І шыкоўна адсвяткаваў разам з камандай

Яўген Шыкаўка забіў упершыню з верасня. І шыкоўна адсвяткаваў разам з камандай

Яскравыя эмоцыі палякаў

Аўтар — KentYara98
28 кастрычніка, 12:18
Яўген Шыкаўка забіў упершыню з верасня. І шыкоўна адсвяткаваў разам з камандай

У матчы 13-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» Кельцы абыграла «Пушчу» з Непаломіцы з лікам 5:3.

Беларускі форвард Яўген Шыкаўка на 6-й хвіліне сустрэчы адкрыў лік пасля дакладнага пасу іспанца Нона Гансалеса:

Гульня атрымалася вельмі выніковай. На дваіх каманды забілі ажно 8 мячоў, але, на шчасце, для «Кароны» 5 з іх у браму «Пушчы».

Пасля матчу трэнерскі штаб і каманда былі такія шчаслівыя, што асабліва адсвяткавалі яркую перамогу пасля красамоўнай інструкцыі галоўнага трэнера Каміля Кузеры. Клубным smm-спецыялістам прыйшлося нават трошачкі «запікаць» эмоцыі коуча:

Мяч у вароты «Пушчы» стаў другім для беларуса ў гэтым сезоне. Папярэдні ён забіў 29 верасня і дапамог Кельцы на выездзе абгуляць «Сталь» Іллі Шкурына з лікам 3:2.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты