Tribuna/Футбол/Блогі/У Брэсце ноўнэйма назвалі «маладой зоркай» і ўручылі джэрсі заснавальніка Putin Team

У Брэсце ноўнэйма назвалі «маладой зоркай» і ўручылі джэрсі заснавальніка Putin Team

Важная абноўка перад матчам з тымі, хто любіць ездзіць на акупаваныя тэрыторыі.

Аўтар — KentYara98
8 лістапада, 09:48
У Брэсце ноўнэйма назвалі «маладой зоркай» і ўручылі джэрсі заснавальніка Putin Team

У Брэсце не cкупяцца на эпітэты для сваіх гульцоў: ва інстаграм-акаўнце мясцовага «Дынама» з'явілася сумесная з партнёрамі публікацыя, дзе маладой зоркай называюць 19-гадовага Мікіту Бурака. Хто гэта такі?

Мяркуючы па статыстыцы вінгера, каб заслужыць такі эпітэт, дастаткова забіць 1 мяч, і аддаць 2 выніковыя перадачы ў 21 матчы вышэйшай лігі.

Аказалася, што любімым хакеістам гульца з'яўляецца Аляксандр Авечкін, таму бізнес-партнёры каманды вырашылі падарыць ураджэнцу Кобрына джэрсі з аўтографам вядомага расіяніна.

Выглядае, што ні Бурака, ні тых самых партнёраў «Дынама» не бянтэжыць вельмі неадназначная біяграфія хакеіста. Бо Авечкін з'яўляецца тварам так званай Putin Team - грамадскага руху, што быў створаны напярэдадні электаральнай кампаніі 2018 года для прасоўвання вобразу Пуціна як моцнага лідэра. Хакеіст ні разу не адмовіўся ад падтрымкі Пуціна, і нават пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну не змяніў фатаграфію ў профілі інстаграм - там да гэтага часу стаіць іх сумесны здымак. Ці варта казаць, што вайну ва Украіне Авечкін таксама не асуджаў.

Затое ў такім джэрсі можна рыхтавацца да матчу супраць каманды расійскай медыялігі «10», у складзе якой ёсць аматары зганяць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Яны сапраўды зразумеюць такі выбар!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты