Tribuna/Футбол/Блогі/«Барса» спрабуе зарабіць на ўсім, што звязана з «Камп Ноу». Прадаюць газон і крэслы і робяць калумбарый

«Барса» спрабуе зарабіць на ўсім, што звязана з «Камп Ноу». Прадаюць газон і крэслы і робяць калумбарый

Хацелі б такое на мінскім стадыёне «Дынама»?

Аўтар — KentYara98
15 лістапада, 05:36
2
«Барса» спрабуе зарабіць на ўсім, што звязана з «Камп Ноу». Прадаюць газон і крэслы і робяць калумбарый

У Барселоне поўным ходам ідзе рэканструкцыя «Камп Ноу»: культавы стадыён перажывае маштабныя змены. На днях клуб выклаў свежае відэа, дзе паказаў, як арэна выглядае сёння.

Пакуль заўзятары не могуць наведваць сваё любімае месца, менеджмент каталонцаў прыдумляе ўсё новыя і новыя спосабы, як манетызаваць гэтую любоў. Акцыю па продажы памяці назвалі Memorabilia. Пачалося ўсё з газона.

Зараз на сайце даступны кавалачак поля, закатаны ў акрыл, «усяго» за 79.99 еўра:

Памер такой «цаглінкі» складае 6,2x9,2x3,6 сантыметраў.

Для больш заможных фанатаў ёсць варыянт травы ў драўлянай рамцы за 419.99 еўра:

Сетка для варот за 79.99. Мабыць, у клубе вырашылі, што які кошт, такі і памер:

Ну і для аматараў сапраўднай раскошы «Барса» прыгатавала адмысловы прадукт - дыяменты, якія атрымалі з травы стадыёна.

«Выкарыстанне высокіх тэхналогій і аднаўляльных крыніц энергіі дазваляе нам ствараць дыяменты адзінага паходжання, цалкам экалагічна бяспечныя і без уздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Усе дыяменты суправаджаюцца сертыфікатам сапраўднасці, у якім падрабязна паказаныя паходжанне вугляроду, характарыстыкі каменя і сертыфікацыя серыі», - гаворыцца ў апісанні тавару.

Дыямент выраблены з травы з апошняга матча мінулага сезона «Барселона» — «Мальёрка» (3:0). Вага вырабу складае адзін карат, а кошт - 15 000 еўра. Таксама ёсць дыямент вагой паўкарата коштам 2500 еўра.

За 1000 еўра купіць і гатовае ўпрыгожванне з каменем - залаты ланцужок з падвескай:

Крыху танней абыдзецца бранзалет або значок:

А яшчэ ёсць крэслы, якія прапануюць прыкупіць дадому. У прыярытэце на пакупку - зарэгістраваныя члены іспанскага футбольнага клуба. Яны могуць набыц месца, на якім сядзелі на гульнях.

Ну і апошняе, але не менш нечаканае, - на абноўленым «Камп Ноу» будзе калумбарый. Мемарыяльны сектар плошчай 180 квадратных метраў прызначаны для таго, каб «аддаць даніну павагі заўзятарам «Барселоны». Ён будзе размяшчацца ўсяго за некалькі метраў ад поля.

Праект прадугледжвае размяшчэнне 9000 эксклюзіўных памятных таблічак для фанатаў, якія яшчэ жывыя, а таксама 26600 месцаў для урнаў у калумбарыі. Урны будуць захоўвацца ў ячэйках за гістарычнай фрэскай.

Кошт размяшчэння скрыні - ад 250 да 6000 еўра ў залежнасці ад тэрмінаў. Памятныя таблічкі будуць каштаваць 300 еўра.

Сэрвіс максімальна прадуманы, ёсць нават паслуга эксгумацыі і пераносу праху з бягучага месца пахавання.

Здаецца, час зноў закрываць «Дынама» на рэканструкцыю.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты