⭐️ Вынікі групавога этапа Лігі чэмпіёнаў: хто выйшаў у плэй-оф, склады кошыкаў, галоўныя няўдачнікі
Лёсаванне 18 снежня.
Завяршыўся групавы этап Лігі чэмпіёнаў сезона 2023/24.
Як звычайна, не абышлося без нечаканых вынікаў. Падводзім усе вынікі – а з падрабязнай статыстыкай можна азнаёміцца ў абноўленай частцы Tribuna.com.
Група А
Плэй-оф ЛЧ: «Баварыя» і «Капенгаген»
Плэй-оф ЛЕ: «Галатасарай»
Вылет з еўракубкаў: «Манчэстэр Юнайтэд»
Поўны крах «МЮ», які прымудрыўся ў такім квартэце наогул праляцець міма еўравясны з антырэкордамі. Лідарства «Баварыі» было чаканым, а вось дацкі «Капенгаген» раптам апярэдзіў «Галатасарай» у барацьбе за другую пуцёўку ў плэй-оф – туркі адправіліся ў ЛЕ.
Група В
Плэй-оф ЛЕ: «Ланс»
Вылет з еўракубкаў: «Севілья»
«Арсенал» выйшаў з першай пазіцыі і асаблівых праблем не меў. Правалілася замест гэтага «Севілья», якая сёлета нават не атрымае традыцыйную для сябе перамогу ў ЛЕ, а ў плэй-оф ЛЧ пралез ПСВ. У турнір рангам ніжэй адправіўся «Ланс», які згуляў у групе ЛЧ упершыню з 2002 гады.
Група С
Плэй-оф ЛЕ: «Брага»
Вылет з еўракубкаў: «Уніян»
Мусіць, той квартэт, дзе ўсё адбылося так, як і прагназавалася. «Рэал» - лідар, «Напалі» – услед за ім у плэй-оф, а дасведчаная ў еўракубках «Брага» апярэдзіла крызісны «Уніян» у барацьбе за ЛЕ.
Група D
Плэй-оф ЛЧ: «Рэал Сасьедад» і «Інтэр»
Плэй-оф ЛЕ: «Бенфіка»
Вылет з еўракубкаў: «Зальцбург»
Група, у якой была драматычная канцоўка. Па-першае, ад паўтарэння гісторыі «МЮ» і «Севільі» ўратавалася «Бенфіка» – партугальцы выдалі правальны старт, але на 90+3-й хвіліне заключнага тура ўсё ж занялі месца ў ЛЕ ў вочным матчы з «Зальцбургам".
Па-другое, у паралельнай гульні разгарнулася дуэль за статус сеянага ў плэй-оф – фіналіст «Інтэр» нечакана не даціснуў «Рэал Сасьедад» і цяпер тэарэтычна будзе мець больш моцнага суперніка ў 1/8 фіналу.
Група Е
Плэй-оф ЛЧ: «Атлетыка» і «Лацыа»
Плей-оф ЛЕ: «Феенорд»
Вылет з еўракубкаў: «Селтык»
«Лацыа» ў гэтай групе ў апошнім туры змагаўся за першае месца – няўдала, «Атлетыка» перамог.
«Феенорд» – трэці, «Селтык» вылецеў адусюль.
Група F
Плэй-оф ЛЧ: «Барусія» Д і «ПСЖ»
Плэй-оф ЛЕ: «Мілан»
Вылет з еўракубкаў: «Ньюкасл»
Квартэт смерці апраўдаў назву – драма і інтрыга захоўваліся да апошняга. «ПСЖ» ледзь не праваліўся - выратаваў нічыю супраць дортмундскай «Барусіі», якая ішла лідарам, і трапіў у плэй-оф хаця б з другой пазіцыі.
У двубоі ж за ЛЕ «Ньюкасл» саступіў «Мілану» і вылецеў.
Група G
Плэй-оф ЛЧ: «Манчэстэр Сіці» і «Лейпцыг»
Плэй-оф ЛЕ: «Янг Бойз»
Вылет з еўракубкаў: «Црвена Звезда»
Яшчэ адна гісторыя без асаблівых сюрпрызаў. Дзейны пераможца ЛЧ «Манчэстэр Сіці» крочыць далей з першага месца, «Лейпцыг» у чацвёрты раз за пяць гадоў трапляе ў плэй-оф.
Сербская «Црвена Звезда» вылецела з еўракубкаў, «Янг Бойз» чакае працяг у ЛЕ.
Група H
Плэй-оф ЛЧ: «Барселона» і «Порту»
Плэй-оф ЛЕ: «Шахцёр»
Вылет з еўракубкаў: «Антвэрпэн»
«Шахцёр» у апошнім туры за плэй-оф ЛЧ прайграў «Порту» 3:5 і страціў шанц. Партугальцы выйшлі з другога месца, «Барселона» чакана першая, нягледзячы на паразу ад украінцаў і роўнасць пунктаў з «драконамі».
Дэбютант «Антверпэн» – без еўравясны.
***
Таксама сфармаваліся кошыкі для лёсавання 1/8 фіналу, якое адбудзецца ў панядзелак, 18 снежня.
Сеяныя каманды – пераможцы сваіх груп, нясеяныя – якія занялі другія месцы.
На гэтай стадыі плей-оф паміж сабой яшчэ не могуць сустрэцца прадстаўнікі адной краіны і адной і той жа групы.
Фота: інфаграфіка Tribuna.com, Dennis Bresser/Soccrates