Tribuna/Футбол/Блогі/Гульцам зборнай Беларусі падабаецца, калі ім робяць балюча. Галоўнае – каб у добрай атмасферы

Гульцам зборнай Беларусі падабаецца, калі ім робяць балюча. Галоўнае – каб у добрай атмасферы

Калі доўга не перамагаеш, здараецца і такое.

Аўтар — KentYara98
7 студзеня, 02:58
Гульцам зборнай Беларусі падабаецца, калі ім робяць балюча. Галоўнае – каб у добрай атмасферы

Бясконцыя серыі няўдач, якія яшчэ нядаўна суправаджалі зборную Беларусі, далі адзін нечаканы пабочны эфект. Калі ў футбалістаў пытаюцца, які матч ім найбольш запомніўся, выбіраць ім даводзіцца ў асноўным з паразаў. Магчыма, пры Карласе Алосе справы палепшацца, але пакуль як ёсць: можна атрымаць 1:5 і кайфанцуць. Вось пара прыкладаў.

Абаронцу Сяргею Карповічу (прызнаны найлепшым у сваім амплуа па выніках ЧБ-2023) спадабалася гуляць у Ізраілі. Маўляў, на трыбунах не было свабодных месцаў, і такая колькасць заўзятараў - 12 верасня мінулага года іх сабралося на стадыёне «Блумфілд» 28435 чалавек - надавала імпульс. Шкада толькі, што гэта не дапамагло, бо беларусы прапусцілі на 93-й хвіліне і саступілі 0:1.

Тады беларускія футбалісты радасна патанчылі ў аэрапорце. Усё ж не кожны дзень сустракаеш сапраўдных хасідаў.

У Максіма Швяцова, які апошнім часам страціў месца і ў старце мінскага «Дынама», і ў зборнай, самым памятным называе матч супраць Уэльса, што адбыўся ў лістападзе 2021-га. Футбаліст правёў тады на полі ўсе 90 хвілін і пранікнуўся атмасферай на «Кардыф Сіці Стэдыум». Усё было, як у АПЛ, заўзятары - іх было больш за 27 тысяч - актыўна тапілі за Гарэта Бэйла, які праводзіў соты матч у нацыянальнай камандзе.

Гэты ж матч запаў у душу і абаронцу казахстанскага «Мактаарала» Руслану Юдзянкову. Гулец, які агулам выхадзіў на поле ў форме зборнай дзесяць разоў, уразіўся атмасферай ад валійскіх фанаў і здольнасцямі таго ж Бэйла, перад якім постфактум папрасіў фору ў 50 метраў, каб дакладна ўцекчы.

Матч - заключны ў адборы да чэмпіянату свету - атрымаўся сапраўды яркім, але не для нас. Каманда Георгія Кандрацьева прапусціла ад валійцаў ўжо на 3-й хвіліне. У пачатку другога тайма той жа Юдзянкоў прывёз пенальці, а скончылася ўсё разгромам 1:5 і апошнім месцам у групе.

Атрымліваць задавальненне ад прайграных матчаў, часам ушчэнт, - таксама карыснае ўменне ў нашых абставінах.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты