Tribuna/Футбол/Блогі/«Ліверпуль» здзейсніў мару Свена-Ёрана Эрыксана, у якога знайшлі рак. Ён стаў трэнерам мерсісадцаў на адзін дзень

«Ліверпуль» здзейсніў мару Свена-Ёрана Эрыксана, у якога знайшлі рак. Ён стаў трэнерам мерсісадцаў на адзін дзень

Прыгожы жэст ад Клопа.

Аўтар — Sam_Na_Sam
23 сакавіка, 23:10
«Ліверпуль» здзейсніў мару Свена-Ёрана Эрыксана, у якога знайшлі рак. Ён стаў трэнерам мерсісадцаў на адзін дзень

Сёння камандай легенд «Ліверпуля» на «Энфілдзе» (ім супрацьстаялі легенды «Аякса») кіраваў Свен-Ёран Эрыксан. Нагадаем, што ў былога трэнера зборнай Англіі, «Лацыа», «Манчэстэр Сіці» і іншых клубаў знойдзены рак. Па інфармацыі лекараў, яму засталося жыць не больш за год. Некалькі месяцаў таму Юрген Клоп, даведаўшыся пра гэта, прапанаваў шведу папрацаваць трэнерам «Ліверпуля». Адзін дзень. І вось гэты доўгачаканы дзень надышоў.

Раней старык Эрыксан прызнаваўся, што марыў трэніраваць менавіта «Ліверпуля». Сёння яго запаветнае жаданне спраўдзілася. Хто ведае, можа гэтая падзея хоць крыху падоўжыць жыццё легендарнага трэнера.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты