Tribuna/Іншыя/Блогі/Дзедам Марозам можа стаць кожны. Калядная акцыя дапамогі дзеткам палітвязняў

Дзедам Марозам можа стаць кожны. Калядная акцыя дапамогі дзеткам палітвязняў

Зробім цуд разам!

Аўтар — KentYara98
24 лістапада, 22:46
Дзедам Марозам можа стаць кожны. Калядная акцыя дапамогі дзеткам палітвязняў

Расціслаў Стэфановіч у мінулым быў гульцом у амерыканскі футбол каманды «Мінскія зубры», а сёння – палітвязень. Ужо чацвёрты год спартсмен праводзіць за кратамі па рашэнні суда рэжыму Лукашэнкі. У ліпені 2021-га Стэфановіча прызналі вінаватыя ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 артыкула 293 КК РБ) пасля выбараў у жніўні 2020 года і наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці (ч. 3 артыкула 218 КК РБ) і прыгаварылі да 8 гадоў калоніі рэжыму.

На волі Расціслава чакае жонка і двое дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай любові і клопату. Гісторыя Расціслава не адзінкавая. Сёння сотні беларусаў не маюць магчымасці бачыць, як растуць іхнія дзеці. А малыя часам нават не бачылі ні разу, як выглядае іх бацька. Яшчэ страшнейшыя гісторыі ў тых дзетак, у каго адабралі і тату, і маму. Адразу ўспамінаецца гісторыя Ігара і Дар'і Лосікаў, чыя дачка Паўліна зараз акружана клопатам толькі бабуль і дзядуляў.

Каб хоць неяк парадаваць такіх малых, і паказаць ім, што цуды ўсё ж здараюцца, і каб фінансава падтрымаць іх блізкіх, фонд BYSOL адкрыў новы збор. Мэта – сабраць 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў. На падарунак для кожнага дзіцяці будзе выдзелена 100 еўра, а калі вы з бацькоў, які мае патрэбу ў такой дапамозе, то вы можаце запоўніць заяўку на атрыманне сродкаў да 9 снежня 2023 года.

Нагадаем, данацiць y BYSOL наўпрост з беларускіх цi расiйскiх карт небяспечна, бо банкі дзеляцца данымі пра пераводы з сілавікамі Лукашэнкі, якія могуць затрымаць чалавека за любы перавод у BYSOL.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты