Tribuna/Футзал/Блогі/Гулец футзальнай «Сталіцы» ўсляпую абраў святкаванне гола. І выканаў чэлендж падчас матчу ЧБ

Гулец футзальнай «Сталіцы» ўсляпую абраў святкаванне гола. І выканаў чэлендж падчас матчу ЧБ

Siuuu!

Аўтар — Sam_Na_Sam
25 сакавіка, 14:12
Гулец футзальнай «Сталіцы» ўсляпую абраў святкаванне гола. І выканаў чэлендж падчас матчу ЧБ

Напярэдадні чарговага тура ЧБ па футзале дзеючыя чэмпіёны правялі цікавы чэлендж. Гульцу «Сталіцы» Арцёму Якубаву прапанавалі выцягнуць адну з паперак, на адваротным баку якіх былі намаляваныя розныя святкаванні галоў. Другі бамбардзір вышэйшай лігі ўсляпую выцягнуў лісток з Крышціяну Раналду. І прыняў выклік. Якубаў забіў прамым ударам са штрафнога ў матчы супраць «УУС-Дынама» і адразу выканаў чэлендж. Атрымалася вельмі падобна на знакамітае Siuuu партугальскай зоркі.

Толькі вось перамагчы ў гэтым матчы «Сталіцы» не ўдалося. Гродзенцы адыгралі два гола ў канцы і прытармазілі прэтэндэнта на яшчэ адно чэмпіёнства. Можа мінчанам прынясе поспех іншае святкаванне? Што там на чарзе?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты