Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/20 тур. Індывідуальныя вынікі

20 тур. Індывідуальныя вынікі

Самыя значныя асобы, прыгожыя галы і сімвалічная зборная. Заканчваем падводзіць вынікі 20 туру Бундэслігі.

Автор — Bayern-fan
12 февраля 2014, 02:57

Трыа найлепшых:

1. Адрыян Рамас

На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя аб пераходзе калумбійца гэтым летам у Барусію Дортмунд. Гэта вельмі падштурхнула Адрыяна да новых бамбардзірскіх подзвігаў. У мінулым туры ён забіў Нюрнбергу, але гэта не дапамагло Герце перамагчы. Мала аднаго - трымайце два! Герта ўпэўнена выйграла ў крызіснага Гамбургу.

2. Генрых Мхітаран

Апошні раз армянскі легіянер забіваў гол у афіцыйным матчы 22 кастрычніка ў Лондане супраць Арсенала. Пасля быў толькі дубль Дуйсбургу ў таварыскім матчы. Галы выйшлі нядрэнныя, асабліва першы. Трэба сказаць, Генрых забіў своечасова, Барусію чакае выезд у Санкт-Пецярбург без Марка Ройса, паглядзім, як армянскі паўабаронец здолее замяніць лідэра Барусіі і аднаго з лепшых гульцоў Германіі.

3. Хён Мін Сон

Карээц забівае па статыстыцы амаль што праз матч, а ў гэтую пятніцу яго гол быў патрэбен як ніколі, бо Баер гуляў з адным з канкурэнтаў. Гол выйшаў цудоўны, без аніякіх шансаў для будучага брамніка Барселоны Тэр Штэгена. Хутка Ліга Чэмпіёнаў і калі дзве асноўныя нямецкія каманды, якія лічуцца фаварытамі ў сваіх парах, губляюць праз пашкоджанні сваіх лідэраў (Рыберы і Гётцэ), то дзве астатнія нямецкія каманды пачалі паказваць упэўнены, стабільны (нават Шальке !) футбол, які, пры некаторых раскладах, дапаможа ім прайсці ў чвэрцьфіналы.

Ну а зараз:

5. Джэферсан Фарфан - Сіяд Калашынац(першы гол у аглядзе). Аўтар голу - Фарфан, але яго не было б, без шыкоўнага праходу па левым фланзе Калашынаца. 

4. Роберт Левандоўскі. Яго першы гол у матчы.

3. Хён Мін Сон.Яго важны і прыгожы гол Гладбаху:

2. Генрых Мхітаран.Яго першы гол...

1....і другі. Тыповы гол Дортмунда, у якім паўдзельнічала паўкаманды.

Зборная туру (4-3-3):

Брамнік:Лена (Баер)

Абаронцы:Лам (Баварыя) - Фрыдрых (Барусія Дортмунд) - Радрыгес (Вольфсбург) - Калашынац (Шальке)

Паўабаронцы:Мхітаран (Барусія Дортмунд) - Хан (Аўгсбург) - Луіз Густава (Вольфсбург)

Нападаючыя: Сон (Баер) - Левандоўскі (Барусія Дортмунд) - Адрыян (Герта)

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты