Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Чалавек дажджу. Колтан Херта ўладарыў над хаосам у Індыянапалісе

Чалавек дажджу. Колтан Херта ўладарыў над хаосам у Індыянапалісе

Дождж звычайна моцна ператасоўвае пелатоны любых гонак. А той, што ішоў у мінулы ўік-энд падчас гонкі IndyCar у Індыянапалісе, ператрос і чэмпіянат. Ну і дазволіў ярка бліснуць Колтану Херце.

Чалавек дажджу. Колтан Херта ўладарыў над хаосам у Індыянапалісе

Фота: indycar.com

Дождж звычайна моцна ператасоўвае пелатоны любых гонак. А той, што ішоў у мінулы ўік-энд падчас гонкі IndyCar у Індыянапалісе, ператрос і чэмпіянат. Ну і дазволіў ярка бліснуць Колтану Херце.

Вайна ва Украіне дазволіла бліснуць самім украінцам, якія у цяжкія і трагічныя моманты прадэманстравалі найлепшыя чалавечыя якасці. З’яднанасць і ўзаемадапамога дазволілі ўратаваць не адну тысячу жыццяў мірных жыхароў, якія пакутавалі ад злачынстваў страшэннага ворага.

Мужнасцю, гераізмам і прафесійнасцю здзівілі ўвесь свет украінскія ваяры, якія ўжо тры месяцы не даюць захопнікам рэалізаваць іх планы. Яны абараняюць не толькі сваю зямлю, а ўсю еўрапейскую цывілізацыю, якую расійскі дыктатар вырашыў адкінуць у сярэднявечча.

З’яднанасць і ўзаемадапамога – не пустыя словы і для беларусаў, якія прайшлі праз свае пакуты ў 2020 годзе. Цяпер лепшыя з іх дапамагаюць украінцам перамагчы нашага агульнага ворага. Яго канец стане канцом і тутэйшай калгаснай дыктатуры. Поспех аднаго народу прынясе свабоду не толькі яму, таму пажадаем яго нашым сябрам і суседзям. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Толькі з украінцамі і застаецца параўнаць гоншчыка каманды Andretti Autosport w/ Curb-Agajanian у серыі IndyCar Колтана Херту. Стартаваў ён у Індыянапалісе ў цяпер ужо пазамінулую суботу зусім не першым, а чатырнаццатым. Але за слікамі адправіўся адным з першых, разам з японскім экс-пілотам Формулы 1 Такумай Сата з каманды Dale Coyne Racing with RWR, хаця траса пасля даволі моцнага дажджу была яшчэ даволі сырой.

Кіраваць балідам у такіх умовах было няпроста, але тыя, хто засталіся на дажджавых шынах, мучыліся яшчэ болей, тады як Колтан адыгрываў адну пазіцыю за адной, каб хутка ўзначаліць гонку. Натуральна, памыляліся ў складаных умовах вельмі многія, таму гонка шмат разоў нейтралізоўвалася аўтамабілем бяспекі. Праз гэта яе ўдзельнікі паспелі праехаць толькі семдзесят пяць кругоў замест васьмідзесяці пяці, бо іначай немагчыма было ўпісацца ў ліміт часу, дый проста цямнець пачало.

Праз шматлікія здарэнні, дарэчы, яшчэ ў самым пачатку склаў зброю пілот Penske Джозэф Ньюгардэн, які не так даўно ўзначальваў чэмпітянат. Канечне, усё гэта крыху ўскладніла задачу і Херце, у якога не атрымлівалася адарвацца ад супернікаў. У выніку на другі піт-стоп ён адправіўся разам з гоншчыкам Arrow McLaren SP Феліксам Розэнквістам. Боксы амерыканец і швед таксама пакідалі разам, але ўжо на трасе Колтан ізноў захапіў упэўненае лідарства. Розэнквісту ж прыйшлося адбівацца ад свайго партнёра па камандзе і пераможца папярэдняга этапу ў Алабаме Патрысіа О’Ворда, але з гэтым Фелікс справіўся.

Херта ў сваю чаргу лідзіраваў не да самага фінішу. На пэўны час ён аддаў лідарства яшчэ аднаму шведу, таксама экс-пілоту Формулы 1 Маркусу Эрыксану з каманды Chip Ganassi Racing. Яго і яшчэ некаторых гоншчыкаў пераабулі ў дажджавыя шыны, чакаючы вяртання ападкаў. Дождж потым і аднавіўся, але проста крыху імжыў, не запавольваючы тых, хто быў на сліках, у тым ліку Херту.

Пасля чарговага рэстарта на сорак другім кругу Колтан абагнаў Эрыксана, а ззаду пачалася вакханалія. О’Ворд таксама паспрабаваў быў прарвацца на першую пазіцыю з трэцяй, але справакаваў завал, дапусціўшы кантакт з Розэнквістам. Але і пасля гэтага Херце перамога гарантаваная не была. Болей за гэта, бліскучая праца механікаў каманды Penske на апошнім піт-стопе вывела ў лідары пераможцу першага этапу ў Сэнт-Пітэрсбергу Скота МакЛафліна. Дождж пазней узмацніўся, і Херта і яшчэ адзін піт-стоп зрабіў, перайшоўшы на адпаведныя шыны.

А вось МакЛафлін рызыкнуў, і застаўся на сліках. І не пазбег развароту акурат за аўтамабілем бяспекі, адкаціўшыся назад. Вось пасля гэтага Херце і заставалася толькі яшчэ раз абагнаць О’Ворда, якога пазней таксама закруціла, і атрымаць першую ў сезоне і сёмую ў кар’еры перамогу. Выдатна выступіў і француз з каманды Meyer Shank Racing Сімон Пажэно, які з дваццатай пазіцыі прарваўся на другую.

Трэцім фінішаваў уладальнік поўла Уіл Паўэр, які заадно захапіў лідарства ў серыі, дзе ён мае 170 ачкоў. У цяпер ужо былога лідара Алекса Палоў з каманды Chip Ganassi Racing 156 балаў, і ён апусціўся на другую пазіцыю. Другім іспанец, дарэчы, і стартаваў у Індыянапалісе, але фінішаваў пасля ўсіх прыгод толькі васямнаццатым. МакЛафлін, які прыйшоў да фінішу дваццатым, у чэмпіянаце замыкае першую тройку, адстаючы ад Палоў усяго на чатыры ачкі. Херта пасля сваёй перамогі са 132 баламі займае шостую пазіцыю.

Наступны этап серыі IndyCar фактычна стартаваў ужо ў гэтыя выхадныя ўсё ў тым жа Індыянапалісе. Зараз ідуць трэніроўкі і кваліфікацыйныя заезды перад сто шостай у гісторыі 500-мільнай гонкай на авале, якая пройдзе праз тыдзень, 29 мая.

Другие посты блога

Все посты