Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Драма ў трох падзеях. Аргентынскі этап сусветнага Супербайка быў падобны на добры спектакль

Драма ў трох падзеях. Аргентынскі этап сусветнага Супербайка быў падобны на добры спектакль

Гоншчык Aruba.it Racing-Ducati Альвара Баўціста ў чарговы раз замацаваў лідарства ў чэмпіянаце WSBK. Але ў аргентынскім Сан-Хуане яму для гэтага прыйшлося па-сапраўднаму прадэманстраваць увесь свой талент.

27 октября 2022, 18:32
Драма ў трох падзеях. Аргентынскі этап сусветнага Супербайка быў падобны на добры спектакль

Фота: worldsbk.com

Гоншчык Aruba.it Racing-Ducati Альвара Баўціста ў чарговы раз замацаваў лідарства ў чэмпіянаце WSBK. Але ў аргентынскім Сан-Хуане яму для гэтага прыйшлося па-сапраўднаму прадэманстраваць увесь свой талент.

Пакуль сусветныя аўта- і мотагонкі праводзяцца далёка за акіянам, вайна ўжо дзявяты месяц працягваецца ў нашых суседзяў-украінцаў. Шукаючы магчымасці для перамоў, агрэсар працягвае тэрарызаваць украінскі народ і псаваць яго жыццё.

Паслугач расійскага дыктатара, які апанаваў Беларусь, актыўна дапамагае яму ў яго злачынствах і таксама мусіць несці адказнасць. Тым больш што ён вінаваты ў злачынствах супраць ужо двух народаў. І яго пакаранне будзе гарантаваць мір і бяспеку таксама двум народам. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Драмы, што разварочваюцца ў гонках, немагчыма і нельга параўноўваць з украінскай. Гоншчыкі на трасах гінуць вельмі рэдка, хоць, на жаль, гінуць таксама. Звычайна ж калі боль яны і адчуваюць, то хіба што маральны. Вось такі, які напэўна адчуваў дзейсны чэмпіён сусветнага Супербайка Топрак Разгатліоглу пасля першай гонкі артентынскага этапу.

Пачынаў яе турак з Pata Yamaha with Brixx WorldSBK з поўлу, але на першым жа кругу на доўгай зваротнай трасе Сан-Хуан Вілікум саступіў першую пазіцыю лідару чэмпіянату Альвару Баўцісце. Топрак паспрабаваў контратакаваць канкурэнта з Aruba.it Racing-Ducati ў бліжэйшым павароце, але замест гэтага паваліўся.

Разгатліоглу працягнуў гонку, хоць, вядома, адкаціўся далёка назад. Але здзейсніў подзвіг, здолеўшы такі зачапіцца за ачковую зону і фінішаваўшы пятнаццатым. Яго непрыемнасць крыху перашкодзіла і Баўцісце – іспанец, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з гоншчыкам Ямахі, адкаціўся на чацвёртую пазіцыю, аднак хутка прыняўся адыгрывацца.

Ужо на чацвёртым кругу Бау пакінуў ззаду былога гоншчыка MotoGP Ікера Лекуону, які выступае за завадскую Хонду, а за наступныя два кругі справіўся і з Аксэлем Басані з Motocorsa Racing і з шасціразовым чэмпіёнам сусветнага пяршынства з Kawasaki Racing Team WorldSBK Джонатанам Рэем, вярнуўшы сабе лідарства. Больш іспанец яго не саступаў і пераканаўча перамог. Рэй заняў другое месца, Басані – трэцяе.

Што да Разгатліоглу, то ён часткова адыграўся ў нядзелю, узяўшы верх над канкурэнтамі ў ранішнім спрынце-суперпоўле. Першыя кругі на гэты раз для яго прайшлі гладка, хіба што Рэй быў занадта блізка. Аднак брытанец у пачатку шостага павароту заблытаўся ў пошуках нейтральнай перадачы ў скрыні і выехаў шырока, прапусціўшы Баўцісту.

Альвару не памыляўся, дзякуючы чаму на пару з Разгатліоглу зладзіў на апошніх кругах сапраўднае шоу. Гоншчыкі некалькі разоў атакавалі і контратакавалі адзін аднаго, мяняючыся пазіцыямі. Аднак першая засталася ўсё ж такі за туркам, які ўсяго на 0,613 секунды апярэдзіў іспанца. Той фінішаваў другім, а Рэй замкнуў першую тройку.

Фінальны заезд уік-энду застаўся за Баўцістай, але і тут яму давялося прарывацца. Старт у яго не надта атрымаўся, у выніку чаго гоншчык Ducati адкаціўся на пятую пазіцыю. У Разгатліоглу, праўда, усё было яшчэ складаней, і ён апынуўся нават за спінай Альвару. Абодва, зрэшты, адразу прыняліся паспяхова адыгрывацца, і Баўціста ўжо на чацвёртым кругу атакаваў напарніка Рэя Алекса Лоўса ў спрэчцы за другую пазіцыю.

Кругам пазней Баўціста абышоў ужо свайго напарніка Міхаэля Рубэна Рынальдзі, які да гэтага даволі ўпэўнена лідзіраваў. Але хутка тэмп італьянца некуды дзеўся, і ён паступова адкаціўся на пятую пазіцыю, прапусціўшы ў тым ліку Разгатліоглу. У Топрака не атрымалася ўгнацца за Баўцістай, але другую пазіцыю ён утрымаў. Тым больш што Рэй яму пагрозай не быў – сам абараняў трэцюю пазіцыю ад Лоўса і ў выніку абараніў.

Дзякуючы дзвюм перамогам Баўціста яшчэ болей засцярог сябе ў чэмпіянаце, дзе ў яго ўжо 507 ачкоў. Разгатліоглу мае 425 і займае другую пазіцыю, Рэй трэці з 409 баламі. Сярод вытворцаў упэўнена лідзіруе Ducati, у якой 538 ачкоў. Yamaha другая з 473 баламі, Kawasaki мае 437 і замыкае першую тройку.

Заліковых балаў у розыгрышы пакуль дастаткова, бо наперадзе яшчэ два этапы сусветнага Супербайка. Бліжэйшы з іх пройдзе 11-13 лістапада ў Інданэзіі.

Другие посты блога

Все посты