Гiгз зноў не паедзе на Еўра са зборнай – цяпер як трэнер. Яго абвінавачваюць у нападзе на дзвюх жанчын, хутка суд

Уэльс на топ-турнiр павязе памочнiк Раяна.

Раян Гiгз зноў міма вялiкага турніру са зборнай Уэльса. Як гулец бліжэй за ўсё да мары ён быў у адборы на ЧЕ-2004, калi яго каманда ў плэй-оф саступiла Расii з-за голу Вадзiма Яўсеева, якi пазней прыедзе ў «Тарпеда-БелАЗ», а падчас трэнерскай кар’еры – цяпер.

Яшчэ ў лістападзе Гiгза адхілілі ад працы са зборнай з-за канфлікту з яго дзяўчынай (зараз ужо былой) Кейт Грэвiл. Ён прапусціў лістападаўскі збор нацыянальнай каманды, а затым і сакавіцкі – усё з-за падазрэнняў у збівцці Грэвiл.

Інцыдэнт адбыўся 1 лістапада ў доме Гiгза. Дзяўчына сама патэлефанавала ў паліцыю, Гiгза затрымалі, дапыталі, а потым адпусцілі пад заклад. Па папярэдніх звестках паліцыі, сяброўка валійца атрымала лёгкія траўмы, але адмовілася ад шпіталізацыі. Калі яе заўважылі пасля канфлікту, у яе была разбіта губа.

Медыя называюць Грэвiл on-off girlfrien – то бок дзяўчынай, з якой Гiгз пастаянна сыходзіцца і разыходзіцца. Іх упершыню заўважылі разам у 2015 годзе, праз два гады Раян развёўся з жонкай Стэйсі Кук.

Праз паўгода пракуратура выставiла Гiгзу абвінавачванні – і яны адрозніваліся ад першапачатковых. Па-першае, валійца абвінавацілі ў збіцці не толькі Грэвiл, але і яшчэ адной 20-гадовай дзяўчыны (падчас таго ж меркаванага эпізоду). Па-другое, па справе Грэвiл яму пагражаюць дадатковыя праблемы з-за абвінавачвання ў прымусе і кантролі дзяўчыны са снежня 2017-га па лістапад 2020-га (увесь час іх адносін).

Звычайны напад цягне за сабой максімальнае пакаранне ў шэсць месяцаў арышту і/цi штрафу ў памеры да 5 тысяч фунтаў. Але па больш сур’ёзнаму абвінавачванню ў прымусе і кантролі пагражае тэрмін да пяці гадоў. Штраф заканадаўствам не абмежаваны.

Суд прызначаны на 28 красавіка. Сам Гiгз адмаўляе ўсе абвінавачванні: «Я цалкам паважаю належную прававую працэдуру і разумею ўсю сур’ёзнасць гэтых абвінавачванняў. Я не прызнаю сябе вінаватым у судзе і спадзяюся ачысціць сваё імя».

З-за ўсяго гэтага Гiгз застаўся без Еўра – там яго заменіць асістэнт Роберт Пэйдж, які, зрэшты, ужо шэсць матчаў за галоўнага. «Хацеў бы пажадаць Роберту Пэйджу, трэнерскаму штабу, гульцам і заўзятарам усялякіх поспехаў на Еўра гэтым летам», – сказаў Гiгз з гэтай нагоды.

Коратка нагадваем пра асабістае жыццё Гiгза

Да 2011 года ў валійца была бездакорная рэпутацыя: на поле ён працавіты ветэран, за яго межамі – узорны сем’янін. Вобраз разбурыўся вокамгненна.

Спачатку ў красавіку 2011-га The Sun выкаціў матэрыял пра тое, што нейкi футбаліст здраджваў жонцы з зоркай тэлешоў «Вялікі брат» і валійскай мадэллю Імоджэн Томас. Імя здраднiк не паведамлялася – Гiгз (зразумела, тэкст быў пра яго) загадзя даведаўся пра падрыхтоўку матэрыялу і дамогся судовай забароны на публікацыю свайго імя (судовыя выдаткі каштавалі яму 150 тысяч фунтаў). Аднак Раян не ўлічыў, што забарона абмяжоўвалася брытанскiмi медыя – перад фіналам ЛЧ-2010/11 супраць «Барсы» каталонская Sport раскрыла імя гульца.

Пакуль брытанцы спрабавалі пераварыць навіну, выбухнула новая. У чэрвені 2011-га той жа The Sun апублікаваў інтэрв’ю з жонкай брата Гiгза – Наташай. Дзяўчына прызналася, што на працягу васьмі гадоў здраджвала мужу з Раянам.

Родры Гiгз даведаўся пра здраду апошнім. Напярэдадні выхаду матэрыялу Наташа не начавала дома, а з раніцы да Родры прыйшла яе маці са свежым выпускам The Sun. «Я патэлефанаваў брату і спытаў, што адбываецца. Ён сказаў, што журналісты хлусяць. Аднак пазней ён напісаў мне, што гэта быў «усяго толькі сэкс». Ён знішчыў маю сям’ю дзеля сэксу», – казаў Родры.

Гэтая гісторыя паўплывала і на кар’еру Гiгза. Па дадзеных The Times, ў 2016 годзе Эд Вудвард хацеў зрабіць яго памочнікам Жазэ Маўрынью ў «МЮ», але партугалец быў рэзка супраць, сказаўшы, што ён не можа давяраць чалавеку, у якога на працягу васьмі гадоў быў раман з жонкай брата. У выніку Гiгз сышоў з «МЮ».

***

Сёння, у нядзелю, сайты TUT.BY, «Анлайнер» і «Трыбуна» адмыслова выдаюць тэксты па-беларуску, каб нагадаць і сабе, і сваім чытачам пра тое, якое вялізнае значэнне мае беларуская мова для нацыянальнай культуры і для фарміравання беларускай нацыі. Вось iншыя гісторыі, пра якія «Трыбуна» распавядае сёння па-беларуску:

Бацька Рыжанкова, які зараз павучае баскетбалістаў, – першы міністр спорту ў гісторыі Беларусі: быў галоўным алімпійцам да Лукашэнкі, адсудзіў добрыя грошы ў «Прэсбола»

Легендарная Крысціна Козел (помніце, як яна рухала белфутбол праз лёгкую эротыку?) сышла з ТБ. Яе шоу закрылі – і тут няма ніякай палітыкі

Анлайн галоўнага матча тура: «Шахцёр» – «Рух»

Сацыяльныя сеткі «Трыбуны» сёння таксама будуць весціся па-беларуску – далучайцеся да нас у Telegram, Instagram, УКантакце, Facebook, Twitter.

Вось якія беларускамоўныя гісторыі можна пачытаць на TUT.BY:

«Быў Іосіф — стаў Осіпам». З-за памылкі сям’я амаль 80 год не ведала аб лёсе свайго бацькі і мужа

«Страшна, калі на цябе ідзе такі натоўп». Сілавікі і пратэстоўцы ўзгадваюць «гарачую вясну» 1996-га

А вось якія тэксты падрыхтаваў «Анлайнер»:

Што адбываецца з канцэртамі ў Беларусі і ці вярнуліся «чорныя спісы»?

«Каталіцкі змагар», старажытны «пэвэтэшнік» і сябар французскага караля. Распавядаем пра беларускага рэфарматара Мікалая Радзівіла Сіротку

Бестселер, якім зачытваецца ўся Еўропа, і раман пра мядзведзя-пярэваратня. Кніжны агляд Onliner

Фота: REUTERS/Lorraine O’sullivan/File Photo; Gettyimages.ru/Charles McQuillan; backgrid.com; dailymail.co.uk//Flynetpictures.com

+3
Популярные комментарии
Fan Bilet
0
Дзякуй за мову! 👏🏻👏🏻👏🏻
Написать комментарий
Реклама 18+