Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Баўціста прамахнуўся! Сур’ёзная памылка дзейснага чэмпіёна сусветнага Супербайка прыпсавала яму этап у Імале

Баўціста прамахнуўся! Сур’ёзная памылка дзейснага чэмпіёна сусветнага Супербайка прыпсавала яму этап у Імале

Баўціста прамахнуўся! Сур’ёзная памылка дзейснага чэмпіёна сусветнага Супербайка прыпсавала яму этап у Імале

Фота: worldsbk.com

Памыляюцца часам нават лепшыя, вось і Альвара Баўціста адну з гонак этапу WSBK у італьянскай Імале скончыў датэрмінова. Дый канкурэнты сталі да яго бліжэй, што прадэманстраваў і Топрак Разгатліоглу.

Расійска-фашысцкія акупанты на ўдары па ім Узброенымі сіламі Украіны адказваць могуць толькі ўдарамі па мірным жыхарам. Так ваююць краіны-тэрарысты, і дзейнічаць з імі трэба так, як з тэрарыстамі. Ваенная перамога Украіне мае быць безумоўнай і тэрміновай, вызваленне ўкраінскай зямлі наблізіць вызваленне і беларускай. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

У сваю перамогу – заваяванне другога тытулу ў сусветным Супербайке – працягвае верыць і чэмпіён 2021 года Топрак Разгатліоглу. Турак з Pata Yamaha Prometeon WorldSBK вельмі нядрэнна ў мінулыя выхадныя выступіў у Імале, скарыстаўшыся, дзеля справядлівасці, і цяжкасцямі, з якімі сустрэўся чэмпіён дзейсны – Альвара Баўціста.

Арганізатары чэмпіянату свету ў чарговы раз падрэзалі крылы гоншчыкам на Ducati Panigale V4R, панізіўшы максімальную чашчыню кручэння каленвалаў іх рухавікоў на 250 аб/хв. І на такой не самай хуткай трасе, як Аўтадром імя Энца і Дзіна Ферары ў Імале гэта было заўважна. У кваліфікацыі, напрыклад, Баўціста саступіў і Разгатліоглу, і яго напарніку Андрэа Лакатэлі, і заадно гоншчыку Motocorsa Racing Аксэлю Басані на такім жа, як у яго матацыкле.

Аднак у першай гонцы ў суботу справы ў Альвара пайшлі лепей. Лідарства на старце ён не захапіў, але Разгатліоглу, праваліўшы старт, адкаціўся на чацвёртую пазіцыю, за яго спіну. Праўда, на трэцім кругу на ўваходзе ў Variante Alta Топрак апярэдзіў свайго канкурэнта з Aruba.it Racing-Ducati.

Наступнай мішэнню абодвух стаў Лакатэлі (Басані на той момант ужо быў ззаду праз памылку на тым жа кругу ў Tamburello), які, памыліўшыся ў фінальнай шыкане, прапусціў Разгатліоглу, але адбіўся ад Баўцісты. Аднак хутка іспанец выйшаў наперад у Variante Alta і распачаў дуэль за перамогу з турэцкім гоншчыкам Ямахі.

Праз некалькі кругоў Топрак адчыніў перад Альвара браму ў Rivazza, і іспанец выйшаў наперад, што дазволіла яму атрымаць сямнаццатую ў сезону перамогу. Разгатліоглу фінішаваў другім, а замкнуў першую тройку шасціразовы чэмпіён з Kawasaki Racing Team WorldSBK Джонатан Рэй, які абагнаў Лакатэлі на пятым кругу.

Нядзеля выдалася для Баўцісты нашмат складаней. У ранішнім спрынце-суперпоўле магчымасць ізноў фінішаваць першым у яго была. На старце ён захапіў трэцюю пазіцыю, а на пятым кругу ў Variante Bassa паспяхова атакаваў Разгталіоглу, а ў Tamburello – і Лакатэлі, які ізноў захапіў лідарства ў пачатку гонкі.

Але Разгатліоглу быў усё ж такі крыху, але хутчэйшым за Альвара. Топрак, праціснуўшы абарону свайго напарніка, праз пару кругоў абышоў яго ў Variante Alta і пачаў набліжацца да Баўцісты. І паспяхова атакаваў яго ў Piratella на перадапошнім дзявятым кругу. Адказаць дзейсны чэмпіён не паспеў, задаволіўшыся другім месцам. Лакатэлі заняў трэцяе, а Разгатліоглу перамог.

Свой поспех Топрак паўтарыў і ў фінальным заездзе, бо ў Баўцісты сітуацыя развівалася ад дрэннага да горшага. На старце на чатыры кругі скарочанай праз жару гонкі ён захапіў быў лідарства, каб… упасці ўжо на выхадзе з першай шыканы (загалоўнае фота)! На гэтым заезд для Альвара скончыўся, а Разгатліоглу выйшаў у лідары. Лакатэлі прыйшлося ўварочвацца ад Баўцісты, праз што ён адкаціўся назад. Гэтым скарыстаўся ў тым ліку Басані, які прарваўся з чацвёртай пазіцыі на другую.

На восьмым кругу Аксэль нават паспрабаваў атакаваць Разгатліоглу ў шыкане Вільнёва. Топрак адбіўся, але затым у шпільцы Tosa ўсё ж прапусціў італьянца. Аднак у канцы дванаццатага круга турак вярнуў сабе лідарства атакай у Rivazza і давёў справу да перамогі. Басані фінішаваў другім, трэцяе месца заняў Рэй.

Сітуацыя ў чэмпіянаце для Баўцісты пасля яго няўдачы, аднак, катастрафічнай зусім не выглядае – ён упэўнена лідзіруе з 391-м ачком. Разгатліоглу, які займае другую пазіцыю, мае 321 бал, а Лакатэлі, у якога 208 ачкоў, застаецца трэцім. Ducati па-ранейшаму ўзначальвае залік вытворцаў, маючы 416 балаў. Yamaha другая, у яе 337 ачкоў, Kawasaki з 222-ма баламі замыкае першую тройку.

Сезон WSBK працягнецца 28-30 ліпеня ў чэшскім Мосце.

Іншыя пасты блога

Усе пасты