Tribuna/Футбол/Блогі/Развітальная вечарына Драгуна была з травой, а вёў яе сябар Глеба, які выціраў азадак лялечнаму сыну Алімбекавай

Развітальная вечарына Драгуна была з травой, а вёў яе сябар Глеба, які выціраў азадак лялечнаму сыну Алімбекавай

Draga game over.

Аўтар — Alex Zagorski
6 чэрвеня, 16:07
2
Развітальная вечарына Драгуна была з травой, а вёў яе сябар Глеба, які выціраў азадак лялечнаму сыну Алімбекавай

4 чэрвеня Станіслаў Драгун, які з падачы рэжымнага міністра па спорце Сяргея Кавальчука стаў непажаданым у белфутболе, абвясціў пра завяршэнне кар'еры.

Апошнія месяцы адзін з найлепшых футбалістаў краіны апошняга дзесяцігоддзя, які за кар'еру паспеў пагуляць у мінскім і маскоўскім «Дынама», «Крылах Саветаў» і «Арэнбурзе», знаходзіўся па-за трэніровачным працэсам свайго апошняга клуба – БАТЭ. У рэшце рэшт Драгун не стаў чакаць рашэння так званай «камісіі» па пытаннях гульцоў з «чорнага спісу».

Адразу пасля абвесткі ўжо былы футбаліст зладзіў развітальную вечарыну, якую можна назваць памінкамі па кар'еры - кар'еры, якую забілі. Туды запрасіў партнёраў па клубах і зборнай, з кім разам выступаў, – Сяргея Кісляка, Ягора Філіпенку, Дзмітрыя Багу. Таму памінкі напэўна атрымаліся вясёлымі.

Гасцей рассаджвалі па адбітках далоняў. Ну а каб ніхто не памыліўся, месцы яшчэ падсвечваліся імёнамі з прозвішчамі. Што цікава, бліжэй за ўсіх да Драгуна з запрошаных сядзеў былы дынамаўскі гулец і менеджар Сяргей Паўлюковіч.

Кампанія была ўражаная тым, як падаваліся стравы. Талеркі прыносілі ледзьве не ў вазоне з травой – здаецца, тое адсылка да футбольнага поля, якое карміла. Запіваліся пачастункі ў асноўным півам.

На мерапрыемстве ўспаміналі знакавыя моманты з кар'еры Драгуна. Напрыклад, той самы містычны гол на 53-й хвіліне:

Дзесьці пад канец мерапрыемства ўжо былы футбаліст сімвалічна забіў цвік у дошку, на якую потым пасевіў буцы:

Вядучы мерапрыемства Ілля Конанаў вельмі радасна адрэагаваў на гэтую падзею - быццам бы скончыць кар'еру праз рэпрэсіі менавіта тое, чаго і хацеў 35-гадовы Драгун. Да таго, як завітаць на футбольную вечарыну, Конанаў практыкаваўся ў выціранні азадка лялечнага нашчадка Смольскіх - падпісантаў за Лукашэнку ад біятлона.

А яшчэ Конанаў здымае «кантэнт» з жонкай Аляксандра Глеба і ўвогуле з'яўляецца сябрам футбаліста, які на мінулым тыдні патрапіў пад польскія санкцыі праз падтрымку лукашызму.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты