Tribuna/Тэніс/Блогі/Спорт в соцсетях/Новы талент Сабаленкі: чаканіць мяч не горш за бразільцаў (так думаюць падпісчыкі)
Відэа

Новы талент Сабаленкі: чаканіць мяч не горш за бразільцаў (так думаюць падпісчыкі)

Алосу прыглядзецца?

Аўтар — Alex Zagorski
13 кастрычніка, 14:32
Новы талент Сабаленкі: чаканіць мяч не горш за бразільцаў (так думаюць падпісчыкі)

12 кастрычніка ў сваім Instagram першая ракетка свету Арына Сабаленка паказала падпісчыкам яшчэ адзін свой талент: аказваецца, спартсменка з Беларусі, якая па-за палітыкай, але падпісваецца за гвалт і Лукашэнку і досыць спакойна ўспрымае вайну ва Украіне, дае рады не толькі тэніснаму мячу. Пад папулярны гук з TikTok Сабаленка 19 разой набіла і футбольны мяч.

Гэта настолькі ўразіла гледачоў, што адзін з іх параўнаў Сабаленкі з бразільскімі футбалістамі:

– Упэўнены, што ты бразільянка, – напісаў падпісчык.

Згадалі і шматпакутны «Ман Юнайтэд»:

– Лепей, чым гульцы «д'яблаў».

За тры гадзіны відэа беларускай тэнісісткі сабрала 51 тысячу падабаек. Адзначым, што ўпершыню футбольны талент Сабаленкі праявіўся яшчэ год таму – у верасні 2022-га на US Open беларуска здзівіла гледачоў трапным ударам па тэнісным мячы. Тое відэа цяпер мае больш за 3,6 млн праглядаў і 26 тысяч падабаек.

Чакаем у зборнай Алоса, якая збіраецца на ЧС-2030?

Іншыя пасты блога

Усе пасты