Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Брамнік «Вест Хэма» Арэаля выйшаў на гульню з «Ньюкаслам» у навушніках – тлумачэнне выклікае толькі павагу
Відэа

Брамнік «Вест Хэма» Арэаля выйшаў на гульню з «Ньюкаслам» у навушніках – тлумачэнне выклікае толькі павагу

Рэспект! 👏🏻

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
11 кастрычніка, 12:54
Брамнік «Вест Хэма» Арэаля выйшаў на гульню з «Ньюкаслам» у навушніках – тлумачэнне выклікае толькі павагу

8 кастрычніка ў межах 8-га тура англійскай прэм'ер-лігі «Вест Хэм» на сваім полі прымаў «Ньюкасл», які на мінулым тыдні паспеў разграміць грозны «ПСЖ» у Лізе чэмпіёнаў.

Зараз абодва клуба ідуць у сярэдзіне табліцы АПЛ, а іх вочная сустрэча ў нядзелю скончылася выніковай нічыёй 2:2.

Таксама матч запомніўся яшчэ адным незвычайным момантам – брамнік «малатабойцаў» Альфонс Арэаля выйшаў на поле ў навушніках, а тлумачыцца гэта вельмі проста: француз такім чынам падтрымаў хлопчыка з аўтызмам, які выводзіў яго на гульню з «сарокамі».

Безумоўна, учынак Арэаля заслугоўвае максімальнай павагі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты