«Белшына» другі раз за сезон прапусціла 7 мячоў у адным матчы. Каб не мінусы ад федэрацыі, ужо б ішлі на апошнім месцы
У мінчан два хет-трыка: галявы і асістэнцкі.
1 ліпеня мінскае «Дынама» ў 14-м туры вышэйшай лігі разграміла «Белшыну» – 7:2. За мінчан 3+1 па «гол+пас» аформіў Уладзімір Хвашчынскі, адваротную статыстыку 1+3 зарабіў сабе Душан Бакіч, яшчэ двойчы адзначыўся Уладзіслаў Марозаў і адзін раз – Аляксандр Свірэпа. Адзначым, што дзякуючы сённяшняму дублю Марозаў амаль дагнаў форварда «Шахцёра» Ягора Карпіцкага – 11 галоў супраць 12.
У «Белшыны» мячы забівалі Фанен Ак'ям і Кірыл Леановіч.
Для бабруйскай каманды гэта ўжо другая параза ў сезоне, дзе яны прапусцілі 7 раз. Напрыканцы траўня разгром 3:7 адбыўся ў 10-м туры ЧБ супраць «Шахцёра».
Агулам статыстыка ў «Белшыны» за сезон вельмі сумная – 1 перамога, 3 нічыіх і 9 параз. Калі б не «мінусы», бабруйчане па набраных пунктах ішлі б на апошнім месцы, але па-ранейшаму атрымліваецца апярэджваць «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ».
12. «Дынама» Брэст – «7» пунктаў.
13. «Белшына» – «-5»
14. «Шахцёр» Салігорск – «-6»
15. «Энергетык-БДУ» – «-11»