Tribuna/Футбол/Блогі/У Бундэслізе ажно 4 супервыніковыя цэнтрфорварды. Забілі 37 мячоў за 8 тураў!

У Бундэслізе ажно 4 супервыніковыя цэнтрфорварды. Забілі 37 мячоў за 8 тураў!

З'явіўся прэтэндэнт у зборную Германіі.

28 кастрычніка, 12:15
У Бундэслізе ажно 4 супервыніковыя цэнтрфорварды. Забілі 37 мячоў за 8 тураў!

Назіраеце за Бундэслігай гэтага сезона? Там леверкузенскі «Баер» феерыць пад кіраўніцтвам Хабі Алонса, у «Штутгарта» больш ачкоў, чым у «Баварыі», і адразу ў трох каманд няма паражэнняў пасля васьмі стартавых тураў.

А яшчэ ў нямецкім чэмпіянаце забіваюць шмат галоў, і сярод бамбардзіраў ужо сур'ёзная гонка.

Адразу 4 форварды з Бундэслігі ў топ-10 найлепшых бамбардзіраў топ-чэмпіянатаў. Кейн – толькі на другім месцы

Улетку, калі да мюнхенскай «Баварыі» далучыўся Хары Кейн, усе заўзятары адразу аддалі яму бамбардзірскую пушку Бундэслігі – маўляў, адзін з найлепшых цэнтральных нападнікаў свету прыехаў у каманду, якая і без яго выйгравала чэмпіёнства за чэмпіёнствам.

Аднак мінулы сезон паказаў, што «рэкардмайстру» патрэбны «новы Левандоўскі» – і англічанін, як і чакалі, выдатна ўпісаўся ў каманду Томаса Тухеля. У цяперашнім сезоне Бундэслігі Хары забіў ужо 9 мячоў (а таксама аддаў 4 галявыя перадачы), а ўсяго на рахунку 17 вынiковых дзеянняў у 12 матчах ва ўсіх турнірах.

Але нават такія паказчыкі пакуль не дазваляюць Кейну ўзначаліць табліцу бамбардзіраў. Першае месца ўпэўнена заняў нападаючы «Штутгарта» Серу Гірасі. У яго 14 галоў.

З канца верасня гулец зборнай Гвінеі працягваў забіваць – зрабіў хет-трык (ужо другі ў гэтым сезоне) у матчы з «Вольфсбургам» і забіў адзін з трох мячоў «швабаў» у браму «Уніяна». На жаль, у тым матчы Гірасі траўміраваўся і, паводле прагнозаў клубных урачоў, прапусціць найбліжэйшыя тры матчы «Штутгарта» (два ў чэмпіянаце і яшчэ адзін у Кубку Германіі).

Яшчэ адно адкрыццё сезона – новы форвард «Баера» Віктар Баніфасэ. Пасля 29 рэзультатыўных дзеянняў мінулага сезону ў складзе бельгійскага «Юніёна» нігерыйца сваталі ў «Брайтан» і іншыя клубы АПЛ. Але пераход у «Леверкузен» – надзвычай правільнае рашэнне для ўсіх бакоў.

22-гадовы футбаліст адразу ж стаў асноўным у Хабі Алонса і на сёння вызначыўся 14 вынiковымі дзеяннямі ва ўсіх турнірах. У чэмпіянаце Германіі ж Баніфасе у 8 матчах забіў 7 мячоў і аддаў 3 перадачы.

Трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў Віктар дзеліць з яшчэ адным не вельмі вядомым форвардам Ёнасам Віндам з «Вольфсбурга». Датчанін ў бягучым сезоне зрабіў 10 галявых дзеянняў – акрамя 7+1 у Бундэслізе, мае яшчэ 1+1 у матчы Кубка Германіі. Усе перамогі «Вольфсбурга» – у першую чаргу заслуга менавіта Вінда. У матчах супраць «Хайдэнхайма» (2:0), «Кёльна» (2:1) і франкфурцкага «Айнтрахта» (2:0) ён вызначыўся дублямі, а ў пераможным матчы з «Уніянам» – адным з двух галоў.

Гірасі, Кейн, Баніфасе і Вінд – у спісе найлепшых бамбардзіраў топ-чэмпіянатаў проста зараз, нягледзячы на тое, што ў Бундэслізе – найменшая колькасць згуляных тураў:

У спіну найлепшым бамбардзірам дыхае 21-гадовы немец

Навічок «Лейпцыга» Лаі Апенда і Лерой Санэ дыхаюць у спіну чацвёрцы найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату, але побач з імі 6 галоў на сваім ліку таксама 21-гадовы форвард «Хофенхайма» Максіміліян Баер.

Мінулыя два сезоны юны нямецкі нападаючы правёў у арэндзе ў «Гановеры» (сумарна забіў 10 галоў), але сёлета атрымаў шанц у аснове зінсхаймцаў – і ўпэўнена ім скарыстаўся. Баер забіў у 6 з 8 матчаў гэтага сезона і ўжо дэбютаваў за зборную Германіі U-21, вызначыўшыся голам у варотах украінскай маладзёжкі.

Нацыянальная зборная Германіі ўжо некалькі гадоў шукае забіўнога форварда. Магчыма, ім ужо ў найбліжэйшай будучыні стане менавіта гэты юнак.

Фота: Jurij Kodrun/Getty Images, VfB Stuttgart, Roberto Pfeil/picture alliance/Global Look Press, Max Ellerbrake – firo sportphoto

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты