Tribuna/Футбол/Блогі/Гульцу «Вулверхэмптана» дазволілі змяніць імя на гульнявой кашульцы. У гонар памерлага бацькі

Гульцу «Вулверхэмптана» дазволілі змяніць імя на гульнявой кашульцы. У гонар памерлага бацькі

Аўтар — Sam_Na_Sam
3 лютага, 14:36
Гульцу «Вулверхэмптана» дазволілі змяніць імя на гульнявой кашульцы. У гонар памерлага бацькі

Паўабаронцу «Вулверхэмптана» Марыё Леміна дазволілі змяніць імя на футболцы пасярод сезону. Хаця гэта забаронена правіламі АПЛ. Справа ў тым, што ў канцы снежня памёр бацька футбаліста. З-за адлучкі на пахаванне Леміна прапусціў матч супраць «Эвертана». Але аднаклубнікі пра яго не забыліся. Вось як яны падтрымалі свайго сябра.

Дарэчы, бацьку габонца таксама звалі Марыё. І ў сына з'явілася ідэя ўшанаваць яго памяць новым надпісам на гульнявой футболцы – «Марыё-малодшы». А прозвішча Леміна на спіне бядзе насіць брат гульца, які ў гэтае трансфернае акно перабраўся ў «Вулверхэмптан».

Прэм’ер-ліга зрабіла выключэнне з правілаў і просьбу гульца задаволіла.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты