Tribuna/Хакей/Блогі/Партнёр Протаса па «Вашынгтоне» забіў шыкоўны гол у браму «Караліны» і стаў галоўнай зоркай матчу

Партнёр Протаса па «Вашынгтоне» забіў шыкоўны гол у браму «Караліны» і стаў галоўнай зоркай матчу

Сам беларус сустрэчу прапускаў.

Аўтар — Pam-pam
23 сакавіка, 16:06
Партнёр Протаса па «Вашынгтоне» забіў шыкоўны гол у браму «Караліны» і стаў галоўнай зоркай матчу

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Караліну» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Сустрэча, якая прайшла ў амерыканскай сталіцы, завяршылася вікторыяй гаспадароў пляцоўкі ў серыі булітаў з лікам 7:6 (1:2, 2:2, 3:2, 0:0, 1:0).

Першай зоркай матчу стаў вінгер «Вашынгтона» Сонні Мілана, які аформіў першы ў кар'еры хет-трык.

Адзін з галоў 27-гадовага амерыканца атрымалаўся шыкоўным. Нападаючы літаральна пражангляваў шайбай і закінуў яе парашутам за спіну брамніку «Караліны» Пятру Качаткову.

Беларускі форвард «Кэпіталз» Аляксей Протас, хоць і прымаў удзел у ранішняй раскатцы, саму гульню прапусціў. Раней клуб паведамляў, што гулец пашкодзіў ніжнюю частку цела.

Пасля 69 матчаў «Вашынгтон» з 77 ачкамі ідзе на 9-м радку Усходняй канферэнцыі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты