Tribuna/Іншыя/Блогі/Чым займаліся фанаты рэжыму з белспорту пасля таго, як Польшча ўвяла супраць іх санкцыі: урокі артыстызму, абарона дзяцей, сустрэча з касманаўтам (добра, што не з 2020-га)

Чым займаліся фанаты рэжыму з белспорту пасля таго, як Польшча ўвяла супраць іх санкцыі: урокі артыстызму, абарона дзяцей, сустрэча з касманаўтам (добра, што не з 2020-га)

Глеб, Талай і іншыя.

Аўтар — Alex Zagorski
2 чэрвеня, 12:12
Чым займаліся фанаты рэжыму з белспорту пасля таго, як Польшча ўвяла супраць іх санкцыі: урокі артыстызму, абарона дзяцей, сустрэча з касманаўтам (добра, што не з 2020-га)

30 траўня Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы ўвяло санкцыі да шэрагу грамадзян нашай краіны, у тым ліку да прарэжымных прадстаўнікоў беларускага спорту.

Іх знаходжанне на польскай тэрыторыі прызнана непажаданым, актывы замарожаныя. Пра тое, чаму зацятыя фанаты Лукашэнкі апынуліся пад санкцыямі, можна прачытаць у артыкуле ніжэй. А зараз паглядзім, чым займаліся пасля такіх навін сябры санкцыйнага клубу.

Аляксей Талай

Пачынаем з адыёзнага паралімпійца, «дзейнасць якога [згодна з дакументамі МУС Польшчы] выяўляе яго як прыхільніка рэжыму Лукашэнкі», у чым няма ніякіх сумневаў. 1 чэрвеня Аляксей Талай, чый фонд займаецца вывазам украінскіх дзяцей пад сепаратысцкім сцягам у Беларусь, адзначаў Міжнародны дзень абароны дзяцей, пра што і паведаміў у Instagram.

Анастасія Мірончык-Іванова

Лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова, якая таксама з'яўляецца лейтэнантам спартыўнай каманды лукашэнкаўскага МУС, схадзіла на факультэт унутраных войскаў, дзе пажадала курсантам «мірнага неба над галавой»:

Міжнародны дзень абароны дзяцей таксама не прайшоў міма поп-скакухі:

Адкрытыя лукашысты (Мірончык-Іванова) і пуціністы (Талай) ад беларускага спорту расказваюць пра любоў да дзяцей на фоне масіраваных бамбаванняў Украіны, падчас якіх гінуць дзеці. На фота ніжэй - дзядуля каля цела сваёй 9-гадовай унучкі. Такія падзеі мала чапляюць чальцаў санкцыйнага спісу.

Санкцыі Польшчы не адбілі ў Мірончык-Івановай паказваць сябе.

Кацярына Галкіна

У санкцыйны спіс Польшчы трапіла і былая беларуская гімнастка Кацярына Галкіна, якая цяпер працуе ў беларускай амбасадзе ў Расіі.

З Instagram былой спартсменкі вынікае, што цяпер яна знаходзіцца ў Сочы, дзе праводзіць майстар-клас.

У сацыяльнай сетцы Галкіна распавядала людзям пра артыстызм.

Аляксандр Глеб

Некалі зорны футбаліст стаў непажаданым у Польшчы праз удзел у прапагандысцкіх мерапрыемствах, што скіраваныя на падтрымку Лукашэнкі. Гэтай навіна заспела яго (калі Глеб, канешне, сочыць за навінамі) на рыбалцы з Вадзімам Галыгіным. Ну а 1 чэрвеня сябар выканкаму АБФФ разам з жонкай і дачкой наведаў адкрыццё дзіцячай кіназалы ад МТС у мінскім ГЦ «Dana Mall».

Пашанцавала, што сустрэлі не «касманаўта» з 2020-га.

А цяпер да сапраўдных праблем:

***

Зрэшты ўсе трапіўшыя пад санкцыі займаюцца сваімі штодзённымі справамі: Максім Недасекаў анансуе рэжымны спартыўны фестываль «Вытокі» ў Баранаввічах, а старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Сялімаў выкладвае відэа са сваёй Лігі справядлівасці (прабачце, Лігі адважных).

Здаецца, у іх свеце нічога не адбываецца. Ні вайны, ні санкцый там няма.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты